Вугляны (Камянецкі раён)
Вугля́ны[1] (трансліт.: Vuhliany, руск.: Угляны) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на левым беразе ракі Лясной. Уваходзіць у склад Рэчыцкага сельсавета. ЗнаходжаннеВугляны знаходзяцца за 7 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Каменца. Вугляны злучаны адзінай дарогай з вёскай Мартынюкі і далей — з Каменцам. На поўнач ад вёскі пачынаецца тэрыторыя Белавежскай пушчы, ад якой вёску аддзяляе рэчка. ГісторыяПа сведчаннях мясцовых краязнаўцаў, праз Вугляны ў старыя часы праходзілі тры галоўныя шляхі:
Праз паселішча ішла дарога на Камянец і Брэст. У пачатку XIX стагоддзя вёска знаходзілася ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні і адносілася да маёнтка генерала Гальберга. У 1818—1820 гадах у гэтай мясцовасці адбываліся антыпрыгонніцкія сялянскія хваляванні. У 1846 годзе вёска адносілася да маёнтка Камянец-Літоўскі, уласнасці ротмістра Антона Касаржэўскага. Мела 15 дзесяцін сядзібнай, 83 дзесяціны ворыўнай зямлі[2]. У 1897 г. вёска з’яўлялася цэнтрам Вуглянскай сельскай гміны Камянец-Літоўскай воласці Брэсцкага павета. Вёска мела хлебазапасны магазін. У 1905 г. у вёсцы працавала пачатковае народнае вучылішча. У 1921—1939 гадах вёска знаходзілася ў складзе Польшчы. Адносілася да Каменец-Літоўскай вясковай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1949 г. у вёсцы быў арганізаваны калгас імя Кірава. У пачатковай школе вучылася 48 дзяцей. 13 кастрычніка 1961 г. вёска была перададзена з Рэчыцкага сельсавета ў падпарадкаванне Камянецкага пассавета[3]. 19 мая 1986 г. вярнулася ў склад Рэчыцкага сельсавета з прычыны скасавання Камянецкага сельсавета[4]. У сучасны час гандаль арганізаваны праз аўталаўку. Насельніцтва
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia