Камянецкі сельсавет
Камяне́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад (да 1983 года гарадскі пасёлак) Камянец (не ўваходзіў у склад). Утвораны 14 красавіка 1964 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР з цэнтрам у гарадскім пасёлку Камянец з пералічэннем у яго склад 13 населеных пунктаў (Вугляны, Голы Барок, Жданкі, Камароўшчына, Мартынюкі, Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя, Падрачаны, Пруска Багуслаўская, Пруска Валгінова, Радасць, Чабахі, Чамяры I), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Камянецкага пассавета, і 11 населеных пунктаў (Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі) Ратайчыцкага сельсавета[1]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Падрачаны (злілася з вёскай Чамяры)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Камянецкага сельсавета 23 населеныя пункты[3]. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Рэчыцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікі Лес, Грудавікі, Дварцы, Лескі, Мачульскія, Паўлюкоўшчына і Перасек), у склад Відамлянскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя і Радасць)[4]. 19 мая 1986 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Войскага (11 населеных пунктаў: Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі) і Рэчыцкага (16 населеных пунктаў: Вугляны, Вялікі Лес, Голы Барок, Грудавікі, Дварцы, Жданкі, Камароўшчына, Лескі, Мартынюкі, Мачульскія, Паўлюкоўшчына, Перасек, Пруска Багуслаўская, Пруска Валгінова, Чабахі і Чамяры 1) сельсаветаў[5]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia