Вялікае Герцагства Гесэн
Вялі́кае Ге́рцагства Ге́сэн (ням.: Großherzogtum Hessen), часта таксама Гесэн-Дармштат — адна з нямецкіх дзяржаў, якая існавала ў 1806—1918 гадах. Ландграфства Гесэн-Дармштат на чале з Гесэнскай дынастыяй было ператворана ў вялікае герцагства пасля роспуску Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1806 годзе. ГісторыяЗ прычыны членства Гесэна ў Рэйнскім саюзе, герцагства, нягледзячы на далучэнне ў 1813 годзе да антынапалеонаўскай кааліцыі, па рашэнні Венскага кангрэса, страчвала тэрыторыі, атрыманыя ў 1803 годзе ад Напалеона. У кампенсацыю за страчанае герцагства Вестфалія, якое адышло да Прусіі, Гесэн атрымліваў землі на заходнім беразе Рэйна (Райнгесэн), уключаючы стратэгічна важную крэпасць Майнц. Герцагства таксама страціла Амарбах, які адышоў да Баварыі. У 1816 годзе дзяржава была перайменавана ў Вялікае Герцагства Гесэн і на Рэйне (ням.: Großherzogtum Hessen und bei Rhein). У 1820 годзе герцаг дараваў канстытуцыю, якая аднак у хуткім часе была зменена. У 1866 годзе Гесэн-Дармштат быў вымушаны саступіць Прусіі Гесэн-Гомбург, значную частку акругі Гісен, атрымаўшы ў кампенсацыю некаторую частку з былых гесэн-касельскіх і насаўскіх зямель. Акрамя таго, Гесэн-Дармштат быў вымушаны заплаціць Прусіі 3 мільёны гульдэнаў. У 1867 годзе паўночная частка вялікага герцагства (Обергесэн) стала часткай Паўночнагерманскага саюза, у той час як паўднёвы Гесэн у канфедэрацыю не ўвайшоў. Пасля розных спрэчак і ваенных дзеянняў, Гесэн-Дармштат быў вымушаны саступіць патрабаванням Прусіі. Ён удзельнічаў у франка-прускай вайне ў 1870 годзе. А ў 1871 годзе Гесэн-Дармштат увайшоў у склад адзінай Германскай імперыі. ![]() Апошні вялікі герцаг Гесэнскі, Эрнст-Людвіг (брат расійскай імператрыцы Аляксандры Фёдараўны), быў скінуты Лістападаўскай рэвалюцыяй у 1918 годзе, а былое герцагства было ператворана ў Народную Дзяржаву Гесэн. У 1949 годзе большая частка Гесэна разам з былой прускай правінцыяй Гесэн-Насау і раёнам Вальдэк Рэйнскай правінцыі ўвайшлі ў склад федэральнай зямлі Гесэн. Рэйнскі Гесэн — у склад зямлі Рэйнланд-Пфальц. Дзяржаўны ладГлава дзяржавы — Вялікі Герцаг. Заканадаўчы орган — Гесэнскія земскія штаты (Hessische Landstände), складаліся з Першай палаты (Erste Kammer), якая складалася з тытулаванага дваранства, і Другой палаты (Zweite Kammer), якая выбіралася выбаршчыкамі на аснове маёмаснага цэнзу тэрмінам на 5 гадоў. Выканаўчы орган - Гесэнскае агульнае міністэрства (Hessische Gesamtministerium), прызначалася Вялікім Герцагам і несла перад ім адказнасць. Адміністрацыйны падзелВялікае герцагства Гесэн складалася з трох правінцый:
Правінцыі былі падзелены на гарадскія (stadt-) і сельскія раёны (landgericht), сельскія раёны — на гарадскія (stadt-) і сельскія абшчыны (landgemeinde). Прадстаўнічыя органы правінцый — правінцыйныя ландтагі (proviziallandtag), выканаўчыя — правінцыйныя камітэты (provinzialausschu?), на чале з правінцыйным дырэктарам (provizialdirektor). Прававая сістэмаВышэйшая судовая інстанцыя — Вышэйшы апеляцыйны суд (Oberappellationsgericht Darmstadt), суды апеляцыйнай інстанцыі — надворныя суды (hofgericht) (у Райнгесэне — раённыя суды (kreisgericht)), суды першай інстанцыі — гарадскія суды (stadtgericht) і раённыя суды (landgericht), ніжэйшае звяно судовай сістэмы — участковыя суды (amtsgericht) (раней — амты (amt)). C 1878 года - Вышэйшы зямельны суд Дармштата (Oberlandesgericht Darmstadt), Зямельны суд Дармштата (Landgericht Darmstadt), Зямельны суд Гісена (Landgericht Gießen), Зямельны суд Майнца (Landgericht Mainz) Сілавыя структуры
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia