Тэрмы Клюні
![]() Тэ́рмы Клюні́ (фр.: Thermes de Cluny) — руіны гала-рымскіх тэрм, якія знаходзяцца ў сэрцы Лацінскага квартала ў Парыжы. З’яўляюцца часткай Музея Сярэднявечча. Меркавана, тэрмы былі пабудаваныя ў пачатку III стагоддзя. Лічыцца, што тэрмы былі пабудаваныя ўплывовай гільдыяй лодачнікаў Лютэцыі, аднак гэты факт пастаўлены пад сумненне з-за адсутнасці доказаў. Да нашых дзён захавалася прыкладна трэць ад антычнага лазневага комплексу. У найбольш добрым стане захаваўся фрыгідарый з дакладнымі архітэктурнымі дэталямі, тыповымі для архітэктуры Рымскай Галіі, як-то: аркі, калоны і кансолі, фрагменты насценнага жывапісу і мазаікі. Як і ўсе рымскія тэрмы, тэрмы Клюні былі публічнымі і бясплатнымі. Паколькі тэрмы размяшчаліся ўздоўж кардо Лютэцыі на левым беразе Сены і былі не абароненыя абарончымі збудаваннямі, у канцы III стагоддзя яны падвергліся нападу варварскіх плямёнаў і былі зруйнаваны. Сёння Тэрмы Клюні часткова ўключаны ў Музей Сярэднявечча і з’яўляюцца сховішчам гістарычных каменных муроў, выяўленых на тэрыторыі Парыжа. Фрыгідарый, які цалкам захаваўся, належыць музею і з’яўляецца месцам выстаўкі для Калоны лодачнікаў (фр.: Pilier des Nautes). Акрамя гэтага былая палестра цяпер з’яўляецца часткай галерэі 9 (Галерэя французскіх каралёў і скульптур Нотр-Дама ). Руіны кальдарыя і тэпідарыя размешчаныя звонку музея. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia