Вялікі палац (Парыж)
Вялікі палац (фр.: Grand Palais) — велічнае архітэктурнае збудаванне ў стылі боз-ар, размешчанае злева ад Елісейскіх Палёў у 8-й акрузе Парыжа. Вядомы як буйны культурны і выставачны цэнтр. Гісторыя«Вялікі Палац Вытанчаных Мастацтваў» быў узведзены ў Парыжы ў 1897 годзе, для Сусветнай выставы, якая праходзіла з 15 красавіка па 12 лістапада 1900, на месцы разабранага Палаца індустрыі. «Будынак, прысвечаны Рэспублікай славе французскага мастацтва», што можна прачытаць на адным з яго франтонаў, першапачаткова прызначаўся для прыняцця афіцыйных культурных мерапрыемстваў сталіцы. У 1925 годзе Вялікі палац быў адной з пляцовак правядзення Міжнароднай выставы сучасных дэкаратыўных і прамысловых мастацтваў. Архітэктура![]() Медныя квадрыгі працы Жоржа Рэсіпона вянчаюць два ўваходы: паўночна-ўсходні і паўднёва-ўсходні. Гэтыя алегарычныя статуі прадстаўляюць: з боку Елісейскіх Палёў: «L’Immortalité devançant le Temps» (Бессмяротнасць, якая апярэджвае час), з боку Сены: «L’Harmonie triomphant de la Discorde» (Гармонія, якая трыумфуе над разладам). МузеіЧастка паўночнага крыла палаца займае Мастацкая галерэя, заходняе крыло адведзена Музею адкрыццяў і вынаходніцтваў. Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia