Плошча Згоды
Плошча Згоды (фр. Place de la Concorde) — цэнтральная плошча Парыжа і выдатны помнік горадабудаўніцтва эпохі класіцызму. Другая па велічыні ў Францыі (пасля плошчы des Quinconces у Бардо). ГісторыяПлошча імя Людовіка XV была разбіта паміж Елісейскімі палямі (з захаду) і садам палаца Цюільры (з усходу) па заказу самога караля яго першым архітэктарам Габрыэлем у 1755 г. Першапачаткова ўяўляла сабой акружаны ровам васьмівугольнік, па вуглах якога стаялі восем алегарычных статуй, якія сімвалізавалі галоўныя гарады Францыі. Пасярэдзіне плошчы ўсталявалі конную статую Людовіка XV працы Бушардона і Пігаль. З паўночнага боку былі ўзведзены элегантныя будынкі Марскога міністэрства і атэль дэ Крыён. У 1787-90 гг. праз Сену быў перакінуты мост Згоды, які на процілеглым беразе ўпіраецца ў будынак Нацыянальнага сходу (былы Бурбонскі палац). Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia