Музей Сярэдневякоўя (Парыж)
Музе́й Сярэ́дневяко́ўя (фр.: musée du Moyen Âge – thermes et hôtel de Cluny). ГісторыяПоўная назва музея (літаральна: «Музей Сярэдневякоўя — тэрмы і асабняк Клюні») змяшчае кароткі пераказ гісторыі будынка: на месцы рымскіх тэрм у XIII стагоддзі будуецца манастыр ордэна Клюні, у канцы XV стагоддзя абат Жак Амбуазскі (фр.: Jacques d'Amboise) дабудоўвае да кляштара асабняк. Падчас Французскай Рэвалюцыі манастыр нацыяналізаваны, у 1832 годзе тут размяшчаецца прыватны музей, які выкуплены дзяржавай у 1843 годзе. ЭкспазіцыяСам будынак музея з’яўляецца не апошнім яго экспанатам: як гала-раманская частка, так і сярэднявечны асабняк. У музеі прадстаўлены:
Статуі сабора Парыжскай Божай МаціПадчас Французскай рэвалюцыі сабор Парыжскай Божай Маці спыніў выконваць функцыі рэлігійнага збудавання. Пры гэтым якабінскі Канвент абвясціў, што «ўсе эмблемы ўсіх царстваў павінны быць сцёртыя з твару зямлі». Асобны загад Рабесп’ера прадпісваў абезгаловіць каменных каралёў з фасада сабора. Галовы іудзейскіх цароў знайшліся толькі ў 1978 годзе падчас рамонту ў склепе Французскага банка знешняга гандлю. Да таго часу зноў асвячоны і рэстаўрыраваны ў XIX стагоддзі сабор ужо ўпрыгожвалі копіі разбураных статуй. Знойдзеныя арыгіналы прадстаўлены ў музеі Клюні. Габелены «Дама з аднарогам»![]() Шэсць габеленаў, пяць з якіх прысвечаны пяці пачуццям чалавека. Назва серыі не арыгінальная, яна была прыдумана ў XIX стагоддзі. Ні арыгінальная назва, ні аўтар габеленаў невядомыя. Гісторыя будынкаНа думку акадэміка Карастоўцава, да рымскай эпохі на месцы цяперашняга будынка атэля Клюні знаходзіўся храм Ісіда. Практычная інфармацыяМузей знаходзіцца на тэрыторыі Лацінскага Квартала па адрасе 6 place Paul Painlevé. Час працы: кожны дзень акрамя аўторка з 09:15 па 17:45. Музей зачынены 1 студзеня, 1 мая і 25 снежня. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia