Вялікія Шчытнікі
Вялі́кія Шчы́тнікі[1] (трансліт.: Vialikija Ščytniki, руск.: Великие Щитники) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 27 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, за 2,5 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы. У складзе сельскагаспадарчага кааператыўнага прадпрыемства «Астрамечава» (цэнтр — в. Лышчыцы). ГісторыяУ XIX стагоддзі — цэнтр маёнтка пана Паніквіцкага ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 годзе пазначана ў ліку сяленняў Шчытніцкага царкоўнага прыхода. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года 207 сялянскіх душ. У 1905 годзе ў маёнтку Шчытнікі Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Непадалёку ад вёскі размяшчаўся аднайменны фальварак (9 двароў, 40 жыхароў); працаваў ветраны млын. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 8 вяскоўцаў. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia