Сегянеўшчына (Брэсцкі раён)
Сегяне́ўшчына[2] (трансліт.: Siehianieŭščyna, руск.: Сегеневщина) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчана за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы. ГісторыяУ XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1863 годзе ўладальнікам маёнтка быў Г. Гажыц. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў паводле царскага ўказа ён быў вымушаны прадаць свой маёнтак у двухгадовы тэрмін, а сам высланы з краю. У 1890 годзе маёнткам валодала М. Гажыч. У 1905 годзе 75 жыхароў, у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 вяскоўцы. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Воўчынскага сельсавета[3], да 18 кастрычніка 1982 года — у склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна[4]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia