Яцкавічы (Брэсцкі раён)
Я́цкавічы[1] (трансліт.: Jackavičy, руск.: Яцковичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, за 5,5 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц старажытная вёска вядома з XVI стагоддзя як сяло — цэнтр войтаўства ў Берасцейскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе ў сяле налічвалася 22 дымы, прыбытак 30 коп грошаў. У XIX стагоддзі вёскі Яцкавічы 1 і Яцкавічы 2 і аднайменны маёнтак знаходзіліся ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак складаўся з аднайменнага фальварка і вёскі Яцкавічы 1 належаў Лабаноўскаму і памешчыцы Сузін. Мелася карчма, што размяшчалася ў вёсцы Чэрвінцы. Яцкавічы 2 — дзяржаўная ўласнасць, уваходзілі ў маёнтак Марозавічы. У 1870 годзе ў Яцкавічах 2157 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 года адна вёска (110 двароў, 665 жыхароў), у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 13 жыхароў. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Воўчынскага сельсавета[2], да 18 кастрычніка 1982 года — у склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна[3]. Насельніцтва
ІнфраструктураПраваслаўны храм, аддзяленне сувязі, базавая агульнаадукацыйная школа. СлавутасціСтрачаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia