Віктар Ігнатавіч Клімчук
Віктар Ігнатавіч Клімчук (нар. 28 кастрычніка 1946, Сіманавічы, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі тэатральны рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1999). БіяграфіяПасля смерці бацькі сям’я перехала ў Расію. Вышэйшую рэжысёрскую адукацыю атрымаў у Куйбышаўскім дзяржаўным інстытуце культуры. З 1985 г. з’яўляўся рэжысёрам Віцебскай лялечнай трупы пры Беларускім тэатры імя Якуба Коласа. З 1990 года — мастацкі кіраўнік створанага на аснове лялечнай трупы Беларускага тэатра «Лялька». У 1996 годзе стаў лаўрэатам прэміі «Сузор’е муз» і атрымаў званне «Чалавек года» ў намінацыі «Тэатральная творчасць» за вялікі ўклад у развіццё Беларускага лялечнага мастацтва. У рэпертуары В. І. Клімчука ёсць замежныя, айчынныя, сучасныя, класічныя, фальклорныя і аўтарскія творы. Спектаклі ў пастаноўцы В. І. Клімчука неаднаразова ўдзельнічалі ў фестывалях. Найбольш значныя сярод іх: «Дзед і Жораў» В. Вольскага (1987, г. Гродна), «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка» П. Сіняўскага (1990), «Папялушка» Я. Шварца (1993), «Хлопчык-Зорка» О. Уайльда (1995). Спектаклі Віктара Ігнатавіча Клімчука вылучаюцца высокай эстэтыкай, мастацкім густам, разнапланавасцю. Спектакль «Чароўная зброя Кэндзо» адзначаны Гран-пры на міжнародным фестывалі «Белая Вежа» (1998, г. Брэст) і прызам за высокія творчыя дасягненні на міжнародным фестывалі ў Субоціцы (2000, Югаславія). У красавіку 2024 года Віктар Ігнатавіч быў звольнены з тэатра «Лялька» нібыта за невыкананне планаў, за якія звычайна адказвае дырэктар, а не мастацкі кіраўнік. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia