Вулькаўскі сельсавет (Драгічынскі раён)
Ву́лькаўскі сельсавет (руск.: Вульковский сельсовет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вулька. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 20 мая 1958 года ў склад Старасельскага сельсавета перададзена вёска Навікі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вулкаўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[2]. 20 жніўня 2021 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Немяржанскага сельсавета[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Вулька, вёскі Асаўляны, Белянок, Ласінцы, Сіманавічы. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 903 чалавекі[4], з іх 97,1 % — беларусы[5]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia