Віктар Адамавіч Шых
Ві́ктар Ада́мавіч Шых (нар. 5 студзеня 1958, Мінск) — беларускі дыпламат. БіяграфіяУ 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1995 годзе — Усерасійскую акадэмію знешняга гандлю. З 15 студзеня 2002 года член Калегіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 6 снежня 2002 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Румыніі. 26 кастрычніка 2004 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ва Францыі, Іспаніі і Партугаліі, а таксама Пастаянным прадстаўніком пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтве, адстаўлены з гэтых пасад быў 26 лютага 2008 года. 30 чэрвеня 2014 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстралійскім Саюзе, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Новай Зеландыі па сумяшчальніцтве[1]. У сувязі з закрыццём пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстралійскім Саюзе[2] згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў вызвалены з пасады[3]. Сям’яЖанаты, мае сына. Узнагароды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia