Нарадзілася 9 cакавіка 1950 года ў вёсцы Чалюшчавічы Петрыкаўскага раёнаГомельскай вобласці. Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Працоўную дзейнасць пачала настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Ракітніцкай школы Жабінкаўскага раёнаБрэсцкай вобласці. Працавала другім, першым сакратаром Жабінкаўскага райкама ЛКСМБ, сакратаром, першым сакратаром Брэсцкага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ЛКСМБ, Намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР[2].
У 1988 г. Ніна Мазай узначальвала Дзяржаўную камісію па расследванні злачынстваў у Курапатах[3].
27 снежня1991 года была прызначана Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА [4]. 27 студзеня1993 года была дадаткова прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі[5], 3 снежня1994 года стала таксама паслом у Іспаніі і Партугаліі па сумяшчальніцтве [6]. З усіх гэтых пасад была адстаўлена 20 студзеня1997 года, калі была прызначана намеснікам міністра замежных спраў [7]. З пасады намесніка міністра была адстаўлена 29 студзеня1999 года [8].