Нарадзіўся на хутары ЯзавецНясвіжскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966).
У 1996—1998 гадах — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь.
Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.
Творы
«Прыгоды лісціка-карунчыка». Казкі. Мінск, 1997
«Прыгоды памаўзлівай Рыскі». Казкі. Мінск, 1999
«Расстайны пах асоту». Аповесць, апавяданні. Мінск, 2000
«Як акіян з кропелькай барукаўся». Казкі. Мінск, 2003
«Мірскі замак». Мінск, 2003
«Прыгоды віруса Шкодзі». Мінск, 2009
Серыя «Сем цудаў Беларусі»:
«У гасцях у вечнасці». Мінск, 2001
«Званы Нямігі». Мінск, 2002
«За наміткай гісторыі». Мінск, 2003
«Адвечны покліч Радзімы». Мінск, 2004
«Славутыя родам сваім». Мінск, 2006
«Перуновага племені дзеці». Мінск, 2008
«На далонях вечнасці» (сумесна з У.Ягоўдзікам). Мінск, 2009
«Пад небам беларускага слова». Пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі. Мінск, 2007
«Раскіданае гняздо крывіцкай славы». Мінск, 2008
«Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку». Раман. Мінск, 2009
«Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам». Мінск, 2011
«Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем». Мінск, 2013
«Таямніцы Крэўскага замка. Падарожжа па нашай гісторыі з Вітаўтам Вялікім». Мінск, 2015
«Тайны Мирского замка. Путешествие по древней фортеции с Адамом Мицкевичем». Минск, 2014
Член рэдкалегій часопіса «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты»
намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры
старшыня таварыства «Беларусь — Польшча»
старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны
член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ
Член Польска-Беларускай Дарадчай Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010 да сакавіка 2014)
член Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (з верасня 2010)
намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з лістапада 2010)
↑У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 402 ад 19.06.2006 г. Рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2007 № 95, грамадскае аб’яднанне «Международная академия информационных технологий» («МАИТ») перайменавана ў Міжнароднае навуковае грамадскае аб’яднанне «МАИТ» (МНГА «МАИТ») з выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання за № 01889, з захаваннем юрыдычнай асобы, членства, структуры, асноўных палажэнняў, мэт і задач аб’яднання «МАИТ».
Літаратура
Анатоль Бутэвіч // Роднае слова: Штомес. навук.-метад. часоп. / Заснав.: М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь ― 2008. ― № 6. ― С. 16;
Бутэвіч Анатоль Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. Т. 6.
Бутевич Анатолий Иванович // Республика Беларусь, энциклопедия: в 6 т. — Минск, 2006, т.2. — C. 564.
«Вестник Министерства иностранных дел», № 1/1998, стр. 71-72.
З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / Уклад. М. Мінзер. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 460, (1) — С. 65.