Віктар Лук’янавіч Вуячыч
Віктар Лук'янавіч Вуя́чыч (11 ліпеня 1934, г. Харкаў, УССР, СССР — 17 верасня 1999, г. Мінск, Беларусь) — беларускі эстрадны спявак (барытон). Народны артыст Беларусі (1976)[1]. Біяграфія і дзейнасцьНарадзіўся ў 1934 годзе ў Харкаве. У 1942 годзе сям'я была эвакуіравана ў горад Рубцоўск на Алтаі, дзе і прайшлі яго маленства і юнацтва. Спяваў у хоры мясцовага Дома культуры. У 1953 г. прызваны на службу ў Ваенна-марскі флот. Праходзячы службу ў войску на Балтыцы, саліраваў у ансамблі Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. У 1957 годзе В. Вуячыч пераехаў у Мінск і працаваў салістам Беларускага дзяржаўнага народнага хору[1], у 1959-61 артыстам хору Белдзяржтэлерадыё[1]. У 1962 годзе скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі[2]. З 1963 года выступаў у ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругі, з 1966 года — у Беларускай філармоніі[1]. У 1966 годзе, дзякуючы выкананню песні «Памяць сэрца» (песня-лаўрэат у намінацыі «лепшая савецкая песня»)[3] Ігара Лучанка і Міхала Ясеня, Віктар стаў пераможцам «Першага Усесаюзнага конкурсу на лепшую савецкую песню і на лепшае выкананне песні» ў Маскве[1][4]. У 1967 годзе атрымаў званне лаўрэата Міжнароднага конкурсу «Залаты Арфей » у Балгарыі, падзяліўшы 2-ю прэмію з бельгійкай Тоніяй[1][5]. У 1968 годзе з песняй «Гэй, ухнем» (муз. А. Колкера — сл. К. Рыжова ) спявак выступіў на Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце . У 1971 годзе Віктар Вуячыч і кампазітар Ігар Лучанок удзельнічалі ў Міжнародным фестывалі ў Чылі, дзе ім пашчасціла сустрэцца з паэтам Пабла Неруда, спеваком Віктарам Хара , прэзідэнтам Сальвадорам Альендэ. Там ўпершыню была выкананая песня «Верасы» (на беларускай мове, на вершы Іосіфа Скурко). У 1973 годзе на Міжнародным фестывалі сучаснай эстраднай песні ў Японіі Віктар атрымаў Вялікі спецыяльны прыз (выканаў песню «Спадчына» на музыку Ігара Лучанка і вершы Янкі Купалы)[1]. Спявак гастраляваў па Савецкім Саюзе і выступаў у многіх краінах свету — на ўсіх кантынентах. Творчую дапамогу і падтрымку яму аказваў інструментальны ансамбль «Тоніка». Цікавы факт: музычным кіраўніком гэтага калектыву каля двух гадоў быў (да пераходу ў 1969 годзе ў ВІА «Поющие гитары ») малады музыка Юрый Антонаў, якога пасля службы ў арміі запрасіў да сябе В. Вуячыч[6]. Пасля 1991 Вуячыч выступаў практычна толькі ў Беларусі, супрацоўнічаючы з дзяржрадыё і Беларускай дзяржаўнай філармоніяй. На працягу некалькіх гадоў, да апошніх дзён, працаваў мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага аб'яднання «Белканцэрт», а таксама працягваў рэпеціраваць і выступаць[7][8]. У 1992-96 мастацкі кіраўнік Рэспубліканскай дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва. З 1996 — Дзяржаўнага аб'яднання «Белканцэрт». ![]() Памёр Віктар Вуячыч пасля працяглай хваробы ў Мінску, 17 верасня 1999 года. Пахаваны на Усходніх могілках. ТворчасцьТворчую індывідуальнасць Вуячыча вызначаў мастацкі густ, своеасаблівае прачытанне песні, выкананне яе ў лепшых традыцыях савецкіх спевакоў, строгі, зацікаўлены падыход да рэпертуару[1]. Рэпертуар спевака быў багаты і разнастайны: эстрадныя і ваенна-патрыятычныя песні, оперныя арыі, старадаўнія рамансы. Доўгія гады ён супрацоўнічаў з многімі беларускімі кампазітарамі, беларуская эстрадная песня займала вялікае месца ў яго творчасці[1]. В. Вуячыч быў першым выканаўцам песень многіх беларускіх кампазітараў (І. Лучанка, Я. Глебава, Л. Захлеўнага і інш.). Сям'я
Узнагароды12 ліпеня 1999 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 372 Вуячыч В. Л. быў узнагароджаны Медалём Францыска Скарыны. Памяць
Дыскаграфія (няпоўная)Нумарныя студыйныя альбомы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia