Аляксандр Ціханавіч Грачанінаў
Аляксандр Ціханавіч Грачанінаў (руск.: Александр Тихонович Гречанинов, 13 (25) кастрычніка 1864, Масква — 3 студзеня 1956, Нью-Ёрк) — расійскі кампазітар[8]. БіяграфіяНарадзіўся ў Маскве, у сям’і купца. Музычную адукацыю атрымаў у Маскоўскай, а затым Пецярбургскай кансерваторыях, якія скончыў у 1893 годзе па класе Рымскага-Корсакава. Пасля заканчэння кансерваторыі прымаў актыўны ўдзел у рабоце музычна-этнаграфічнай камісіі пры Маскоўскім універсітэце і ў Беларускай песеннай камісіі[8], выступаў у якасці акампаніятара ўласных рамансаў. Творы Грачанінава выходзілі ў выдавецтве Бяляева. У час працы ў Беларускай песеннай камісіі Грачанінаў пазнаёміўся з беларускім музычным фальклорам, глыбока адчуў своеасаблівасць яго ладава-інтанацыйнай будовы. Даў класічныя ўзоры апрацовак народных песень. На тэмы народных песень напісаў у Парыжы «Беларускую рапсодыю» для сімфанічнага аркестра і п’есу для скрыпкі і фартэпіяна «Дар Белай Русі». Аўтар музыкі да п’есы В. Шашалевіча «Апраметная» ў пастаноўцы БДТ-2 1926 года[8]. У 1925 годзе Грачанінаў з сям’ёй эміграваў у Парыж, а ў 1939 годзе — у Нью-Ёрк. Пахаваны на праваслаўных могілках у Джэксане (Касвіл), Нью-Джэрсі, ЗША. Творчая спадчынаУ творчую спадчыну Грачанінава ўваходзяць:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia