Віктар Якаўлевіч Галаўчынер
Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (28 чэрвеня 1905, Мінск — 15 ліпеня 1961, Вільня) — беларускі рэжысёр, акцёр, драматург. Народны артыст БССР (1944) і Літоўскай ССР (1959)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 28 чэрвеня 1905 года ў Мінску ў сям'і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве[1]. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926—1938)[1], Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930—1932)[1]. У 1938—1939 гг. — выкладчык тэатральнага вучылішча ў Мінску, у 1939—1942 гг. — рэжысёр БДТ-1[1], у 1942—1946 гг. — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, у 1946—1948 гг. — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага тэатра БССР[1]. З 1949 г. — галоўны рэжысёр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні[1]. З 1938 займаўся педагагічнай дзейнасцю[1]. Памёр 15 ліпеня 1961 года ў Вільні. Пахаваны на Антокальскіх могілках у Вільні[2][3]. ТворчасцьЯк драматург і крытыкУ 1925 г. апублікаваў першы твор — п'есу «Гаўрош» па матывах рамана В. Гюго. Аўтар п'ес «Велікадушнасць» (пастаўлена ў 1935)[1], «Урок жыцця» («Жыццё вучыць», пастаўлена ў 1942[1]), «Да вяршынь» (1946), «Прафесар гісторыі» (1948). Выступаў і як тэатральны крытык. Як рэжысёрНайбольш значныя пастаноўкі: «Выстрал» А. Безыменскага (1930) у тэатры імя ЦС ПСБ; «Дон Жуан» («Севільскі свавольнік») Цірса дэ Маліна (1937) у Беларускім Тэатры працоўнай моладзі; «Вальпонэ, ці Хітры ліс » Б. Джонсана (1934), «Фальшывая манета» М. Горкага (1937), «Вядзьмарка » А. Гальдфадэна (1941), «Пігмаліон » Б. Шоў (1946) у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР; «Дурная для іншых, разумная для сябе » Лопэ дэ Вэга (1940) у БДТ-1; «Атэла » У. Шэкспіра (1947) у Дзяржаўным рускім тэатры БССР; «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы (1954) у Ташкенцкім рускім тэатры. Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 72)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia