Віліян Боржыс да Сілва
Ві́ліян Бо́ржыс да Сі́лва[3] (парт.: Willian Borges da Silva нар. 9 жніўня 1988, Рыбейран-Пірыс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Фулхэм» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Клубная кар’ераКар’еру пачаў у бразільскім клубе «Карынтыянс», адкуль у жніўні 2007 года перайшоў ва ўкраінскі клуб «Шахцёр» за 14 млн еўра. Дэбютаваў за новы клуб 15 верасня 2007 года ў матчы супраць «Чарнаморца», дзе данецкі клуб атрымаў перамогу з лікам 2:1. 31 студзеня 2013 года Віліян перайшоў у «Анжы» падчас зімовага трансфернага вакна. За іграка сярэдняй лініі махачкалінцы выклалі 35 млн еўра[4]. Аднак ужо ўлетку ў сувязі з новай палітыкай стратэгіі развіцця і фінансавання клуба бразільскі ігрок перайшоў у лонданскі «Чэлсі» за 32 млн фунтаў. У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента пакінуў «Чэлсі» і неўзабаве стаў іграком «Арсенала»[5]. У жніўні 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Арсеналам» і вярнуўся ў «Карынтыянс»[6]. У жніўні 2022 года пакінуў «Карынтыянс», а ў верасні вярнуўся ў Англію, папоўніўшы склад «Фулхэма»[7]. Міжнародная кар’ера10 лістапада 2011 года Віліян дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Габона. Дасягненні«Шахцёр»:
«Чэлсі»:
Зборная Бразіліі:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia