Фернандынью
Ферна́нду Луіс Роза[3] (парт.: Fernando Luiz Roza; нар. 4 мая 1985, Ландрына, Бразілія), больш вядомы як Фернанды́нью[4] або Фернандынья (парт.: Fernandinho, МФА: [feʁnɐ̃ˈdʒĩj̃u]) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Атлетыку Паранаэнсі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Клубная кар’ераФернанду з’яўляецца выхаванцам клуба «Атлетыку Паранаэнсі», за якім дэбютаваў у прафесійным футболе і правёў у клубе некалькі сезонаў. У ліпені 2005 года за 7,8 млн еўра перайшоў у данецкі «Шахцёр». У новым клубе дэбютаваў 30 ліпеня 2005 года ў матчы супраць клуба «Крыўбас» (1:0). Адгуляў вялікую ролю ў перамозе гарнякоў у нацыянальным першынстве сезона 2005/06. Акрамя таго, Фернандынью забіў гол у браму польскай «Легіі» ў матчы трэцяга адборачнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Пасля скандальнага сыходу Франселіна Матузалема ўлетку 2007 года, Фернандынью стаў адным з лідараў каманды. Ён быў прызнаны лепшым іграком чэмпіянату Украіны сезона 2007/08, калі «Шахцёр» аформіў «залаты дубль», выйграўшы нацыянальнае першынство і кубак краіны. Вялікі ўнёсак ігрок зрабіў і калі «Шахцёр» стаў пераможцам Кубку УЕФА ў сезоне 2008/09. У еўракубкавых матчах таго сезона Фернандынью забіў 6 мячоў, у тым ліку пакрыўдзіўшы голам брамнікам кіеўскага «Дынама» ў першым паўфінальным матчы Кубка УЕФА. У складзе «гарнякоў» шэсць разоў заваёўваў тытулы чэмпіёну Украіны, а таксама чатыры разы стаў уладальнікам Кубка Украіны і тройчы Суперкубка. 6 чэрвеня 2013 года была дасягнута дамоўленасць на пераход Фернандынью ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансферу склала 40 млн еўра[5]. Стаў адным з асноўных ігракоў, з 2020 года быў капітанам каманды. У красавіку 2022 года абвясціў, што пакіне «Манчэстэр Сіці» па заканчэнні сезона 2021/22. У чэрвени 2022 года вярнуўся ў «Атлетыку Паранаэнсі». Міжнародная кар’ераУ зборнай Бразіліі дэбютаваў 10 жніўня 2011 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі. Дасягненні«Шахцёр»:
«Манчэстэр Сіці»:
Зборная Бразіліі:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia