Рамірэс
Рамі́рэс Са́нтус ду Насіме́нту[3] (парт.: Ramires Santos do Nascimento, МФА: [ʁaˈmiɾes ˈsɐ̃tus du nasiˈmẽtu]; нар. 24 сакавіка 1987, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2009—2014). Клубная кар’ераУ БразілііРамірэс з’яўляецца выхаванцам клуба «Жайнвілі», у якім дэбютаваў у 2004 годзе. У чэрвені 2007 года Рамірэс перайшоў у клуб «Крузейру», які заплаціў за трансфер іграка 350 тысяч долараў. Ужо ў першым сезоне Дарывал Жуніяр, галоўны трэнер «Крузейру», даверыў месца дыспетчара Рамірэсу, які апраўдаў надзеі, ускладзеныя на яго, стаўшы лідарам каманды, часцей асістуючы партнёрам, аднак і знярэдку забіваючы галы. Але найлепшым сезонам Рамірэса ў «Крузейру» стаў 2008 год, калі ігрок стаў найлепшым бамбардзірам сваёй каманды ў Кубку Лібертадорэс, а на ўнутранай арэне «бліскаў» не менш яскрава, атрымаўшы сярэбраны мяч найлепшага іграка, выступаўчы на месцы атакуючага паўабаронцы ў чэмпіянаце Бразіліі. «Бенфіка»20 сакавіка 2009 года Рамірэс падпісаў кантракт з партугальскай «Бенфікай», якая заплаціла за трансфер футбаліста 7,5 млн еўра[4]. Футбаліст таксама ўваходзіў у сферу інтарэсаў расійскага ЦСКА, аднак ніякіх рэальных крокаў па яго куплі армейцы не рабілі. Рамірэс дэбютаваў у складзе «Бенфікі» ў матчы супраць клуба «Віторыя» (Гімарайнш) і адразу ж забіў гол[5]. «Чэлсі»5 жніўня 2010 года Рамірэс дасягнуў дамоўленасці аб пераходзе ў англійскі клуб «Чэлсі», які заплаціў за трансфер паўабаронцы 22 млн еўра[6]. «Цзянсу Сайнці»27 студзеня 2016 года «Чэлсі» абвясціў аб пераходзе Рамірэса ў кітайскі клуб «Цзянсу Сайнці»[7]. З 2018 года перастаў з’яўляца на полі, у маі 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб. «Палмейрас»У чэрвені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з «Палмейрасам»[8]. У лістападзе 2020 года кантракт па пагадненні бакоў быў разарваны. У верасні 2022 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры. Міжнародная кар’ераУ 2008 годзе Рамірэс у складзе зборнай Бразіліі паехаў на Алімпіяду, замяніўшы траўмаванага Рабінью, але там ён гуляў, у асноўным, выходзячы на замену. У 2010 годзе Рамірэс у складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце свету, дзе правёў 4 першыя гульні сваёй каманды, але толькі ў матчы супраць зборнай Чылі выйшаў на поле ў стартавым складзе[5]. Апошнюю гульню зборнай ігрок прапусціў за дыскваліфікацыі. ДасягненніКлубныя«Крузейру»:
«Бенфіка»:
«Чэлсі»:
«Палмейрас»:
МіжнародныяЗборная Бразіліі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia