Жуан Міранда
Жуа́н Міра́нда ды Со́за Фі́лью[1] (парт.: João Miranda de Souza Filho; нар. 7 верасня 1984, Паранаваі, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2009—2019). Клубная кар’ераКар’еру пачаў у клубе «Карытыба». 29 ліпеня 2005 года перайшоў у склад французскага клуба «Сашо», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[2]. Пасля праведзенага ў Францыі сезона вярнуўся на радзіму, дзе доўгі час выступаў за клуб «Сан-Паўлу». У 2007 і 2008 гадах уваходзіў у сімвалічную зборную бразільскага чэмпіянату. У ліпені 2011 года далучыўся да мадрыдскага «Атлетыка», падпісаўшы трохгадовы кантракт. Дэбютаваў за іспанскі клуб 25 жніўня 2011 года ў матчы супраць партугальскай «Віторыі». У сезоне 2013/14 дапамог клубу аформіць першае чэмпіёнства за 17 апошніх гадоў, пры гэтым Жуан быў намінаваны як найлепшы абаронца чэмпіянату[3]. 1 ліпеня 2015 года міланскі «Інтэр» абвясціў аб пераходзе Міранды[4]. У ліпені 2019 года стаў іграком кітайскага клуба «Цзянсу Сунін»[5]. У сакавіку 2021 года вярнуўся ў «Сан-Паўлу», дзе гуляў да канца сезона 2022. У студзені 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры. Міжнародная кар’ера20 жніўня 2007 года Міранда дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі, замяніўшы Лусіу ў матчы супраць зборнай Алжыра. ДасягненніКлубныя«Курытыба»:
«Сан-Паўлу»:
«Атлетыка»:
Міжнародныя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia