Вішнева (гміна, Віленскае ваяводства)
Гміна Вішнева (польск.: Gmina Wiszniew) – колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года на тэрыторыі Віленскай зямлі, Віленскага ваяводства (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Вішневе[1]. Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Свянцянскага павета ў Віленскай губерні. 7 чэрвеня 1919 года ўвайшла ў склад утворанай пад Грамадзянскім упраўленнем Усходніх зямель Віленскай акругі[2], якая 9 верасня 1920 года перайшла пад кіраўніцтва Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[3]. У сувязі з узнікненнем Сярэдняй Літвы 9 кастрычніка 1920 года гміна разам з большай часткай Свянцянскага павета апынулася ў яе складзе[4][5]. 13 красавіка 1922 года гміна ўвайшла ў склад польскай Віленскай зямлі[6], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства[7]. 1 студзеня 1926 года гміна з Свянцянскага павета перададзена ў склад Вілейскага павета таго ж ваяводства[8]. 1 красавіка 1932 года ў склад гміны Вішнева перададзена частка тэрыторыі скасаванай гміны Іжа, у той жа час частка гміны Вішнева перададзена гміне Войстам[9]. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia