Вішнева (Смаргонскі раён)
Ві́шнева[1] (трансліт.: Višnieva, руск.: Вишнево) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, на беразе возера Вішнеўскае. Адміністрацыйны цэнтр Вішнеўскага сельсавета. Насельніцтва 391 чал. (2004). Знаходзіцца за 32 км на поўнач ад Смаргоні. НазваНазва Вішнева дала назву возеру Вішнеўскаму. ГісторыяУпершыню Вішнева згадваецца ў сярэдзіне XVI стагоддзя як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскім ваяводстве. У розныя часы паселішчам валодалі Гідыговічы, Баганскія, Дуброўскія, Сулістроўскія. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вішнева апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У 1820 годзе Сулістроўскія збудавалі тут мураваны касцёл Святога Тадэвуша. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1866 год у мястэчку было 49 двароў. На 1886 год — 34 двары, царква, сінагога, шынок, крама. У 1892 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа. У 1893 годзе побач з мястэчкам існавала аднайменная сядзіба (17 жыхароў), дзе мелася бібліятэка, у якой было каля 4 тыс. тамоў кніг. У 1905 годзе маёнткам валодалі Карловічы. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Вішнева Свянцянскага павета Віленскага ваяводства. У 1939 годзе Вішнева ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Свірскага раёна (з 1959 года ў Смаргонскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год тут быў 121 двор, на 1 студзеня 2004 года — 167.
Насельніцтва
ІнфраструктураУ Вішневе працуе сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта. ЭканомікаАсноўнае прадпрыемства — СВК «Савецкая Беларусь», які спецыялізуецца на жывёлагадоўлі (буйная рагатая жывёла) і раслінаводстве (ячмень, кукуруза, авёс, жыта, пшаніца, бульба, гарох, лён і рапс). Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці (вытворчасць вяршкоў, смятаны і малака). ТранспартПраз вёску праходзіць шаша Р95. Курсуе рэйсавы аўтобус Смаргонь — Вішнева. Славутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя асобыУраджэнцы
Жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia