Вішня звычайная
Вішня звычайная[1][2], Вішэння[3] (Prunus cerasus) — драўняная расліна, якую вырошчваюць у садах; від роду Сліва (Prunus) падроду Вішня сямейства Ружавыя (Rosaceae)[4]. Батанічнае апісанне
Вішня звычайная — невялікае дрэва ці куст, дасягае да 5[4] м у вышыню, з бліскучай карой шэра-бурага колеру[4]. Лісце скурыстае, чаргаванае, чарашковае, шырокаэліптычнае, завостранае, цёмна-зялёнае зверху, знізу святлейшае, дасягае ў даўжыню да 5—6 см[4]. Кветкі найчасцей белага колеру, сабраныя ў парасоніках па 2—3 кветкі. Чашалісцікаў і пялёсткаў па пяць, тычынак 15—20, песцік адзін. Кветкі распускаюцца пасля лісця[4]. Плод — кісла-салодкая, шарападобная касцянка светла- або цёмна-чырвонага, амаль чорнага колеру, да 1 см у дыяметры, пакрытая лупінай, мякаць сакавітая, мясістая, костачка ад мякаці не аддзяляецца[4]. ЭкалогіяСвятлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Цвіце ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, пладаносіць з другой паловы мая. Мае зацяжны рост восенню, позна скідае лісце. Многія яе формы вылучаюцца вялікімі памерамі дрэў[6]. Плады вішні звычайнай
Плады вішні звычайнай маюць кісла-салодкі смак. Плады змяшчаюць арганічныя кіслоты (лімонная кіслата, яблычная кіслата, хінная кіслата, бурштынавая кіслата, саліцылавая кіслата)[4]. Плады вішні звычайнай змяшчаюць макраэлементы (калій, кальцый, фосфар, магній), мікраэлементы (медзь, жалеза), а таксама пекцінавыя рэчывы, дубільныя рэчывы, ферменты, антацыяны, цукры (глюкоза, фруктоза), вітаміны А, С, В2, РР, Р, фоліевая кіслата, кумарын[4]. Выкарыстанне![]() ![]() Вішня звычайная — вельмі пашыраная пладовая культура, якая вызначаецца скараспеласцю і штогадовым пладанашэннем. З амаль 150 відаў роду вішні для стварэння культурных сартоў выкарыстоўваліся галоўным чынам вішня звычайная і стэпавая (Prunus chamaecerasus). Сустракаецца толькі ў культуры; у дзікай прыродзе няма. Некаторыя біёлагі лічаць вішню звычайную вынікам натуральнай гібрыдызацыі вішні стэпавай (Prunus chamaecerasus) з чарэшняй (Prunus avium)[6], які ўзнік і шмат разоў паўтараўся ў месцах сумеснага росту матчыных відаў. Думаюць, што натуральнае скрыжоўванне чарэшні і вішні стэпавай адбылося ў Македоніі, але, магчыма, на Паўночным Каўказе і ў Прыдняпроўі[7]. Плады вішні спажываюць свежымі. Таксама яны прыдатны для розных відаў перапрацоўкі: з іх гатуюць сокі, кампоты, пладовыя віны, варэнне, джэм, кісялі, жэле; начынку для варэнікаў, пірагоў. Медыцынскае выкарыстаннеЛекавай сыравінай з’яўляюцца спелыя свежыя плады вішні і высушаны сок дрэва (клей)[4]. Вішнёвы сіроп прымяняюць у медыцыне для выпраўлення смаку вадкіх лекавых формаў (настоек, адвараў, мікстур), звычайна складае 1/5—1/10 іх аб’ёму[4]. У народнай медыцыне вішнёвы сок ужываюць як адхарквальны сродак пры бранхітах. Ёсць указанні пра заспакойваючае і супрацьсутаргавае дзеянне водных настояў пладоў вішні[4]. У эмульсіі з насення вішань і адвару з пладаножак выразнае мачагоннае дзеянне, іх рэкамендуюць для лячэння мачакіслых дыятэзаў і захворванняў суставаў. Адвары з галін вішні аказваюць добрае супрацьдыярэйнае дзеянне, іх назначаюць пры хранічных калітах[4]. Костачкі вішні і яе насенне пры ўжыванні ў вялікай колькасці могуць аказаць атрутнае дзеянне[4]. Галерэя
Вішня ў культурыУ літаратуры
Вобразам вішні ў сваіх вершах карысталіся Яўгенія Янішчыц[9], Таццяна Дзям'янава[10], Максім Багдановіч[11]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia