Фоліевая кіслата
Фо́ліевая кіслата́, вітамін B9, вітамін BC — біялагічна актыўнае рэчыва, вітамін з групы В, пігмент жоўтага колеру[1], C19H19N7O6. Фоліевую кіслату і яе вытворныя аб’ядноўваюць таксама пад назвай фалацын[2]. ![]() Фоліева кіслата ўпершыню вылучана амерыканскім хімікам Р. Уільямсам у 1941 годзе, сінтэзавана ў 1945 годзе групай даследчыкаў пад кіраўніцтвам біяхіміка Йелапрагада Субарао (англ.: Dr. Yellapragada SubbaRow). УласцівасціПа сваёй структуры фоліевая кіслата ўяўляе злучэнне глутамінавай і параамімнабензойнай кіслот з жоўтым пігментам птэрынам[1]. Дробнакрышталічны парашок без паху і смаку. Малярная маса 441,41[2]. Разбураецца пры тэмпературы 250 °С[2] і ў водных растворах і шчолачным асяроддзі ў прысутнасці кіслароду пад ўздзеяннем святла. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Не раствараецца ў ацэтоне, дыэтылавым эфіры, хлараформе і вуглевадародах[2]. У прыродзеФоліевая кіслата прысутнічае ва ўсіх жывёльных, раслінных клетках і ў мікраарганізмах. Асабліва вялікая колькасць фоліевай кіслаты ўтрымліваецца ў лісцях зялёных раслін, такіх харчовых прадуктах, як печань, ныркі, пятрушка, салата, зерневы хлеб і хлеб з мукі грубага памолу і інш. У яйках, мясе і малацэ фоліевай кіслаты значна менш. Біялагічная роляАктыўная форма фоліевай кіслаты — тэтрагідрафоліевая кіслата — удзельнічае ў працэсах сінтэзу ДНК м РНК, працэсах дзялення і росту клетак . Каферментныя формы ўдзельнічаюць у сінтэзе пурынавых асноў — адэніну і гуаніну[2]. Недахоп фоліевай кіслаты вядзе да развіцця макрацытарнай анеміі, стаматыту, гастрыту, энтэрыту. У перыяд цяжарнасці недахоп фоліевай кіслаты прыводзіць да гіпатрафіі нованароджаных, парушэнняў развіцця, з’яўлення прыроджаных заган[2]. Арганізм чалавека фоліевай кіслатой забяспечваецца разам з ежай. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia