Газіз Ніязавіч Дугашаў
Газіз Ніязавіч Дуга́шаў (20 снежня 1917, г. Алматы, Казахстан — 13 красавіка 2008) — дырыжор. Народны артыст Казахскай ССР (1957). Дзяржаўная прэмія Казахстана імя К. Байсеітавай (1972). БіяграфіяНарадзіўся ва ўйгурскай сям’і 20 снежня 1917 года ў Алма-Аце. У 1939 годзе пасля заканчэння Алма-Ацінскага музычнага вучылішча па класе скрыпкі ў прафесара Лесмана працаваў у сімфанічным аркестры Казахскай філармоніі , а затым — ва Уйгурскім тэатры . У 1936 годзе ўдзельнічаў у Першай дэкадзе казахскага мастацтва ў Маскве. Ваяваў пад Масквой у 35-й Сталінскай брыгадзе, у снежні 1941 года быў паранены. Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі» і Ордэнам Айчыннай вайны. У 1948—1951 гадах вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі, у 1957 годзе скончыў экстэрнам Алма-Ацінскую кансерваторыю. У 1944—1948 гадах — дырыжор, у 1956—1959 — галоўны дырыжор, у 1969—1976 — дырэктар і мастацкі кіраўнік Казахскага тэатра оперы і балета. Пры ім былі пастаўлены многія балеты і оперы казахскіх кампазітараў і заходнееўрапейскіх класікаў. За пастаноўку оперы Мейтуса «Браты Ульянавы» узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» (1971) і званнем лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Казахскай ССР (1972). У 1951—1956 гадах — дырыжор Вялікага тэатра ў Маскве, з 1959 года — Украінскага тэатра оперы і балета, з 1963 года — сімфанічнага аркестра кінематаграфіі . У 1966—1968 гадах — галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, дзе кіраваў пастаноўкамі опер «Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава і «Алеся» Я. Цікоцкага (1967), «Рыгалета» Дж. Вердзі (1968), балетаў «Альпійская балада» Я. Глебава (1967), «Рамэо і Джульета» С. Пракоф’ева (1968). Пад яго кіраўніцтвам зроблены запіс першай беларускай тэлеоперы «Ранак» Г. Вагнера (1967). Выкладаў у Маскоўскай і Алма-Ацінскай кансерваторыях, у 1968 годзе вёў клас опернай падрыхтоўкі ў Беларускай кансерваторыі. З 1976 года — мастацкі кіраўнік вакальнай студыі Усесаюзнага радыё і тэлебачання. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia