Гальяш Леўчык
Гальяш Леўчык, сапр. Ілья Ляўковіч (20 ліпеня 1880, Слонім — 1944, Варшава) — беларускі паэт, беларусазнавец, публіцыст, перакладчык, музыкант. Біяграфія![]() Ілья Ляўковіч нарадзіўся 20 ліпеня 1880 года ў Слоніме ў сям’і каваля. Скончыў Слонімскае павятовае вучылішча. Служыў у канцылярыях з’ездаў міравых суддзяў, судовага следчага ў Слоніме. У 1904—1920 гадах працаваў чарцёжнікам у магістраце Варшавы. Пастаянна жыў у Варшаве, але лета праводзіў звычайна ў Слоніме, дзе меў свой дом. ![]() Друкавацца Гальяш Леўчык пачаў з 1908 у «Нашай ніве». Выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912). У 1920-я прымкнуў да рэвалюцыйна-рамантычнага кірунку заходнебеларускай паэзіі. Выступаў як публіцыст, гумарыст і сатырык (друкаваўся ў гумарыстычных часопісах «Авадзень», «Маланка»). Супрацоўнічаў з дзіцячым часопісам «Заранка». ![]() У Варшаве ён збіраў сродкі на пасмяротнае выданне зборніка твораў Сяргея Палуяна, шукаў платную рэкламу для «Беларускага календара», выпытваў і выманьваў у збяднелых арыстакратаў Польшчы граматы, пячаткі, беларускія выданні. У Слоніме ў хаце быў сапраўдны музей, як згадвала Зоська Верас:
![]() Г. Леўчык быў вялікім кніжнікам. Меў багатыя, найперш беларусазнаўчыя бібліятэкі ў Варшаве і Слоніме. Збіраў і апрацоўваў фальклор, узоры народнай керамікі. Добра іграў на гітары, акарыне, маляваў. На свае тэксты пісаў музыку (зберагліся ноты яго песні «Мне трэба умярці…»). Пераклаў на беларускую мову творы Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, М. Канапніцкай, К. Тэтмаера, А. Лянге і інш. Падрыхтаваныя ім зборнікі вершаў «Беларускі жаваранак» і трыялетаў «Мудра пагаворка — соладка і горка» аўтару выдаць не ўдалося. У 1932 годзе дзякуючы аднаму артыкулу ў варшаўскай газеце пра дзяўчыну, якая жыве ў Слоніме і напісала кнігу, Гальяш пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Зосяю. Але жыццё было падобна да пекла, жонка ўвесь час сварылася. Таму яны жылі паасобку — у Варшаве ці Слоніме, часам мяняючыся[1]. Пасля уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе, у Слонім адмыслова да Гальяша заехаў Янка Купала[2]. Жонка паэта была арыштавана нямецкай паліцыяй у 1942 годзе. У яе падушцы быў знойдзены польскі сцяг з арлом. Таму ў 1942 годзе яе расстралялі на Пятралевіцкай гары каля Слоніма[3]. З гэтай прычыны ў 1942 годзе Гальяш падаўся ў Варшаву, каб выратаваць сваю кватэру і архіў. Але ў Варшаве яго кватэра была занята іншымі людзьмі. Леўчык застаўся без жонкі, кватэры і архіваў. У акупаванай немцамі Варшаве ён галадаў, а напачатку 1944 года памёр[3]. У 1980 годзе Янка Саламевіч сабраў і выдаў асобнай кнігай яго выбраныя творы пад загалоўкам «Доля і хлеб». У філатэлііЗноскі
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia