Марыя Канапніцкая
Марыя Канапні́цкая, дзявочае Васілоўская (польск.: Maria Konopnicka; 23 мая 1842, Сувалкі — 8 кастрычніка 1910, Львоў) — польская пісьменніца, паэтэса, перакладчыца; буйнейшы майстар польскай рэалістычнай літаратуры. БіяграфіяНарадзілася ў 1842 годзе ў Сувалках, рана страціла бацькоў. У 1850-я гады выхоўвалася ў манастырскім пансіёне ў Варшаве, дзе пасябравала з Эльжбетай Паўлоўскай (Элізай Ажэшка), таксама выхаванкай пансіёна. У 20 гадоў выйшла замуж за Яраслава Канапніцкага. Сям’я Канапніцкіх была звязаная з паўстаннем 1863 года, баючыся пераследу, Канапніцкія з’ехалі ў Германію і вярнуліся на радзіму ў 1865 годзе пасля аб’яўлення амністыі. Неаднаразова наведвала Беларусь, перапісвалася з Я. Лучынам. Памерла ў 1910 годзе ў Львове, пахавана на Лычакаўскіх могілках. ТворчасцьДэбютавала у друку ў 1870 годзе. Першы цыкл вершаў «У гарах» (1876—78). Вядомасць прынёс цыкл лірыка-эпічных вершаў «Карцінкі» (1879—80). Асноўныя матывы яе творчасці — сялянская нядоля, жыццё гарадской беднаты, любоў да радзімы, вера ў народ, у надыход справядлівасці (зборнікі «Паэзія», т. 1—4, 1881—96; «Лініі і гукі», 1897; «Італія», 1901; «Людзям і часу», 1904). Паэзіі М. Канапніцкай уласцівы дэмакратызм, спалучэнне лірычнасці і публіцыстычнасці, блізкасць да фальклору. У эпічнай паэме «Пан Бальнэр у Бразіліі» (1892—1906, поўнае выд. 1910) праз трагічны лёс польскіх сялян-эмігрантаў паказаны веліч народа, яго патрыятызм. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Чатыры навелы» (1888), «Мае знаёмыя» (1890), «На Нарманскім беразе» (1904), апавядання «З узломам» (1892), кнігі «Міцкевіч, яго жыццё і душа» (1899). Напісала аповесць для дзяцей «Пра гномаў і сіротку Марысю», цыклы народных песняў «З лугоў і палёў», «На жалейцы». Таксама вядомая як публіцыстка і літаратурны крытык. Грамадская дзейнасцьАктыўна займалася дзейнасцю па абароне правоў жанчын. Беларускія пераклады
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia