Перадплюсна

Косці перадплюсны чалавека (злева — від правай ступні знізу; справа — від правай ступні зверху): A — пятачная, B — таранная, C — кубападобная, D — чоўнападобная, E-F-G — латаральная, прамежкавая і медыяльная клінападобныя косці.

Перадплюсна́[1][2] (лац.: tarsus) — сукупнасць невялікіх касцей ступні, якія размешчаны паміж вяліка- і малагалёнкавай касцямі галёнкі (праксімальна) і касцямі плюсны (дыстальна). Сустаў, які ўтвараецца паміж касцямі галёнкі і перадплюсной, дакладней яе тараннай косцю, называецца галёнкаступнёвым.

Перадплюсна ўтвараецца сямю кароткімі губчатымі касцямі, якія, падобна да касцей запясця, размешчаны ў два шэрагі. Задні, ці праксімальны, шэраг складаецца з дзвюх буйных касцей: тараннай і пятачнай, якая ляжыць пад ёй. Пярэдні, ці дыстальны, шэраг складаецца з медыяльнага і латаральнага аддзелаў. Медыяльны аддзел утвораны чоўнападобнай косцю і трыма клінападобнымі касцямі. У латаральным аддзеле знаходзіцца толькі кубападобная косць[3].

Галерэя

Крыніцы

  1. Перадплюсна́ // Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак.. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 916 с. — ISBN 978-985-08-1365-7.
  2. Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.].. — Минск: БГМУ, 2016. — С. 7. — 248 с. — ISBN 978-985-567-629-5.
  3. Кости стопы // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 57. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya