Малагалёнкавая косць
Малагалё́нкавая ко́сць[1], або малагалё́начная ко́сць[1] (лац.: fibula) — вялікая трубчастая косць, якая разам з вялікагалёнкавай косцю ўтварае шкілет галёнкі[2]. Малагалёнкавая косць гэта тонкая і доўгая косць з патоўшчанымі канцамі[3]. ![]() Верхні праксімальны эпіфіз малагалёнкавай косці прадстаўлены галоўкай (лац.: caput fibulae), якая праз плоскую сустаўную паверхню (лац.: facies articularis capitis fibulae) сучляняецца з латаральнай мышчалкай вялікагалёнкавай косці. Цела малагалёнкавай косці трохграннай формы і як бы трохі скручана па сваёй падоўжнай восі. Ніжні (дыстальны) эпіфіз малагалёнкавай косці, патаўшчаючыся, утварае латаральную шчыкалатку (лац.: malleolus lateralis), на якой маюцца гладкая сустаўная паверхня (лац.: facies articularis malleoli) і ямка латаральнай шчыкалаткі (лац.: fossa malleoli lateralis)[3]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia