Ступня (анатомія)
![]() ![]() Ступня́ (лац.: Pes) — дыстальны аддзел канечнасці ступняходячых чатырохногіх, уяўляе сабой плоскі звод, непасрэдна датыкаецца з паверхняй зямлі і служыць апорай пры стаянні і перамяшчэнні. Ступня чалавека з'яўляецца самым нізкім аддзелам ніжняй канечнасці. Частка ступні, якая непасрэдна датыкаецца зямлі называецца падэшвай. Ступня мае тры кропкі касцяной апоры, дзве размяшчаюцца ў пярэднім аддзеле ступні і адна ў заднім. Задні аддзел называюць пяткай. Апошнія пальцы ступні (I і V) называюцца па аналогіі з пальцамі рук; вялікі палец (hallux) і мезенец, а астатнія тры называюць нумарамі II, III IV, пачынаючы лік з вялікага пальца. З унутранага боку ступні пальцы маюць мяккія падушачкі. Пальцы ног размяшчаюцца паралельна адзін аднаму і маюць меншую рухомасць чым пальцы рук. Па даўжыні пальцаў у людзей адрозніваюць тры тыпы ступні:
Вобласць медыцыны, якая займаецца вывучэннем будовы і лячэння чалавечых стоп называецца падалогія (англ.: podiatry). Усяго ў целе чалавека налічваецца 206 касцей, 52 косці знаходзіцца ў ступнях, што складае чацвёртую частку ад усіх касцей цела. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia