Ганкураўская прэмія

Ганкураўская прэмія
Тып літаратурная прэмія[d]
Заснавальнік Ганкураўская акадэмія[d]
Заснаванне 1903[1]
Краіна
Сайт academiegoncourt.com (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганку́раўская прэмія (фр.: Prix Goncourt) — самая прэстыжная літаратурная прэмія Францыі за найлепшы раман, названая ў гонар братоў Ганкур. Прысуджаецца па выніках галасавання сябраў Ганкураўскай акадэміі на спецыяльнай вячэры ў парыжскім рэстаране «Друан». Уручаецца штогод, пачынаючы з 1903. Памер прэміі сімвалічны (цяпер ён складае дзесяць еўра), аднак, як правіла, прысуджэнне прэміі істотна павялічвае продажы рамана-пераможцы і ставіць ягонага аўтара ў першыя шэрагі французскай літаратуры.

Сутнасць прэміі

Эдмон і Жуль Ганкуры

У Акадэмію Ганкураў уваходзяць дзесяць самых вядомых літаратараў Францыі, якія атрымлівалі сімвалічную плату — 60 франкаў у год. Кожны член Акадэміі мае толькі адзін голас і можа аддаць яго толькі за адну кнігу. Пры роўнасці галасоў перавага аддаецца таму твору, якому аддадзены голас прэзідэнта. Членамі Ганкураўскай Акадэміі ў розны час былі пісьменнікі Альфонс Дадэ, Ж. Рэнар, Роні-старэйшы, Ф. Эрыа, Эрвэ Базен, Луі Арагон і іншыя.

Паводле статута Ганкураўскай прэміі, яна можа быць прысуджана аўтару толькі адзін раз у жыцці. Адзінае выключэнне — пісьменнік Рамен Гары. Першы раз ён стаў лаўрэатам у 1956, а праз 19 гадоў зноў атрымаў прэмію пад імем Эміля Ажара. Гэтая літаратурная містыфікацыя была раскрыта пасля прысуджэння прэміі.

Нароўні з галоўнай прэміяй і паралельнай ёй Ганкураўскай прэміяй ліцэістаў, Ганкураўская акадэмія таксама прысуджае прэміі за дэбютны раман, паэзію, навелу, біяграфію. З нядаўняга часу Інстытут Францыі ў межах праграмы франкафоніі заснаваў таксама Ганкураўскія прэміі французскім пісьменнікам у шэрагу краін Усходу (Ліван) і Еўропы (Італія, Польшча, Румынія, Сербія).

Лаўрэаты галоўнай прэміі

  • 1903 — Джон-Антуан Но
  • 1904 — Леон Фрапье
  • 1905 — Клод Фарэр
  • 1906 — Жан і Жэром Таро
  • 1907 — Эміль Мазелі
  • 1908 — Франсіс дэ Міёмандр
  • 1909 — Марыус-Арэ Леблон
  • 1910 — Луі Перго
  • 1911 — Альфонс дэ Шатабрыян
  • 1912 — Андрэ Савіньён
  • 1913 — Марк Элдэр
  • 1914 — Адрыян Бертран
  • 1915 — Рэне Бенжамен
  • 1916 — Анры Барбюс
  • 1917 — Анры Малерб
  • 1918 — Жорж Дзюамель
  • 1919 — Марсель Пруст
  • 1920 — Эрнест Перашон
  • 1921 — Рэне Маран
  • 1922 — Анры Беро
  • 1923 — Люсьен Фабр
  • 1924 — Т’еры Сандр
  • 1925 — Морыс Жэневуа
  • 1926 — Анры Дэберлі
  • 1927 — Морыс Бедэль
  • 1928 — Морыс Канстантэн-Веер
  • 1929 — Марсель Арлан
  • 1930 — Анры Факанье
  • 1931 — Жан Фаяр
  • 1932 — Гі Мазелін
  • 1933 — Андрэ Мальро
  • 1934 — Ражэ Версель
  • 1935 — Жозеф Пейр
  • 1936 — Максенс ван дэ Меерш
  • 1937 — Шарль Пліснье
  • 1938 — Анры Труая
  • 1939 — Філіп Эрыа
  • 1940 — Франсіс Амбрыер
  • 1941 — Анры Пура
  • 1942 — Марк Бернар
  • 1943 — Марыус Гру
  • 1944 — Эльза Трыяле
  • 1945 — Жан-Луі Бары
  • 1946 — Жан Жак Готье
  • 1947 — Жан-Луі Кюртыс
  • 1948 — Марыс Друон
  • 1949 — Рабер Мерль
  • 1950 — Поль Кален
  • 1951 — Жульен Грак (адмовіўся)
  • 1952 — Беатрыс Бек
  • 1953 — П’ер Гаскар
  • 1954 — Сімона дэ Бавуар
  • 1955 — Ражэ Ікор
  • 1956 — Рамен Гары
  • 1957 — Ражэ Ваян
  • 1958 — Франсіс Вальдэр
  • 1959 — Андрэ Шварц-Барт
  • 1960 — Вінтыла Горыя
  • 1961 — Жан Ко
  • 1962 — Анна Лангфюс
  • 1963 — Арман Лану
  • 1964 — Жорж Каншон
  • 1965 — Жак Бэрэль
  • 1966 — Эдмонда Шарль-Ру
  • 1967 — Андрэ П’ейр дэ Манд’ярг
  • 1968 — Бернар Клавель
  • 1969 — Фелісьен Марсо
  • 1970 — Мішэль Турнье
  • 1971 — Жак Ларан
  • 1972 — Жан Кар’ер
  • 1973 — Жак Шэсе
  • 1974 — Паскаль Лене
  • 1975 — Эміль Ажар (Рамен Гары)
  • 1976 — Патрык Грэнвіль
  • 1977 — Дыд’е Дэкуа
  • 1978 — Патрык Мадыяно
  • 1979 — Антанін Мае
  • 1980 — Іў Навар
  • 1981 — Люсьен Бадар
  • 1982 — Дамінік Фернандэз
  • 1983 — Фрэдэрык Трыстан"
  • 1984 — Маргерыт Дзюрас
  • 1985 — Ян Кефелек
  • 1986 — Мішэль Гост
  • 1987 — Тахар Бенжэлун
  • 1988 — Эрык Арсена
  • 1989 — Жан Ватрэн
  • 1990 — Жан Руо
  • 1991 — П’ер Камбеско
  • 1992 — Патрык Шамуазо
  • 1993 — Амін Маалуф
  • 1994 — Дыд’е Ван Кавелер
  • 1995 — Андрэй Макін
  • 1996 — Паскаль Роз
  • 1997 — Патрык Рамбо
  • 1998 — Поль Канстан
  • 1999 — Жан Эшноз
  • 2000 — Жан-Жак Шуль
  • 2001 — Жан-Крыстоф Руфен
  • 2002 — Паскаль Кіньяр
  • 2003 — Жак-П’ер Амет
  • 2004 — Ларан Гадэ
  • 2005 — Франсуа Веерган
  • 2006 — Джанатан Літэл
  • 2007 — Жыль Леруа
  • 2008 — Атык Рахімі
  • 2009 — Мары Нд’яй
  • 2010 — Мішэль Уэльбек
  • 2011 — Алексіс Жэні
  • 2012 — Жэром Ферары
  • 2013 — П’ер Леметр
  • 2014 — Лідзія Сальвер
  • 2015 — Маціяс Энар
  • 2016 — Лейла Слімані
  • 2017 — Эрык Вюяр
  • 2018 — Нікаля Мацье
  • 2019 — Жан-Поль Дзюбуа
  • 2020 — Эрве Ле Тэлье
  • 2021 — Махамед Мбугар Сар
  • 2022 — Брыжыт Жыро
  • 2023 — Жан-Батыст Андрэа
  • 2024 — Камель Дауд

У масавай культуры

У 1951 французскі пісьменнік П’ер Гамара напісаў дэтэктыў «Забойцу — Ганкураўская прэмія». Каб пазбегнуць абвінавачванняў у наўмысным падрыве прэстыжу прэміі, перад тэкстам рамана было змешчана паведамленне: «Усе факты і героі гэтага рамана выдуманыя. Ганкураўская прэмія ўзята толькі таму, што яна найбольш вядомая з усіх літаратурных прэмій, але можна было б з такім жа поспехам замяніць яе любой іншай».

Гл. таксама

Спасылкі

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya