Ганна Чэшская
Ганна Чэшская (чэшск.: Anna Lucemburská, англ.: Anne of Bohemia; 11 мая 1366, Прага — да 3 чэрвеня 1394, Шын, цяпер частка Лондана) — першая жонка караля Рычарда II Плантагенета. БіяграфіяГанна Чэшская была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV з дынастыі Люксембургаў і Лізаветы Памеранскай. Даводзілася сястрой Вацлаву IV, каралю Чэхіі і Германіі. 20 студзеня 1382 года яна стала жонкай 15-гадовага караля Англіі Рычарда II у Вэстмінстэрскім абацтве. Хоць каралеўская пара і не мела дзяцей, шлюб Ганны з каралём Рычардам разглядаўся сучаснікамі як удалы, біёграфы адзначаюць вельмі цёплыя адносіны паміж мужам і жонкай. Ганна здолела заваяваць любоў простых англічан. Калі Ганна памерла ў 1394 годзе падчас эпідэміі чумы, кароль Рычард, паводле паведамленняў храністаў, «адзічэў ад гора» і загадаў знесці палац у Шыне, дзе памерла каралева, а таксама будынкі, якія яго атачалі. Праз тое, што разам з каралевай Ганнай у Англію прыехалі і вялікая колькасць чэшскіх дваран світы, а таксама ў гады яе жыцця значна павялічыўся прыток чэшскіх студэнтаў ва ўніверсітэты Англіі, варта адзначыць тое, што імі ў Чэхію было прынесена вучэння філосафа-рэфарматара Джона Уікліфа, які аказаў несумнеўны ўплыў на развіццё гусіцкага руху. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia