Кацярына Браганская
Кацярына Браганская (порт. Catarina de Bragança; 25 лістапада 1638 — 31 снежня 1705) — партугальская прынцэса з дому Браганса, дачка караля Жуана Аднаўляльніка, з 1662 года — жонка караля Англіі, Шатландыі і Ірландыі Карла II Сцюарта. БіяграфіяПаколькі Англія заўсёды падтрымлівала Партугалію на глебе ўзаемнай цікавасці ў паслабленні Іспаніі, пасля аднаўлення Сцюартаў на англійскім прастоле старадаўні саюз было вырашана змацаваць шлюбам. Каб зацікавіць англічан у шлюбе, партугальскі кароль даў за дачкой нечуваны пасаг — гарады Танжэр і Бамбей. Па прыбыцці ў Лондан маладая каралева апынулася адрэзанай ад двара падвойным бар'ерам мовы і веры. Яе сваякі былі дбайнымі каталікамі, а сярод продкаў лічыўся Св. Франсіска Борджа, адзін з бацькоў-заснавальнікаў ордэна езуітаў. Нядзіўна, што англіканам заўсёды здавалася за ёй цень папісцкай змовы. Кацярына пакутавала ад пастаянных здрад мужа і бяздзетнасці: двойчы ў яе здараўся выкідак. З гадамі, аднак, насмешкі над ёй саступілі месца павазе. Пасля Хвалебнай рэвалюцыі, калі Сцюарты былі выгнаны з Англіі, каралеве-ўдаве было дазволена жыць адпаведна з яе высокім становішчам ў Сомерсет-хаусе. У 1692 г. яна вярнулася ў Партугалію. Пахавана ў лісабонскім Манастыры еранімітаў. Кацярыне прыпісваецца ўвядзенне ў Англіі традыцыі чаяванняў. Лічыцца, што менавіта ў яе гонар атрымаў назву нью-ёркскі раён Квінс, хоць прамыя доказы гэтага адсутнічаюць. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia