Элеанора Кастыльская (каралева Англіі)
Элеанора Кастыльская (фр.: Éléonore ou Aliénor de Castille; 1241—1290) — англійская каралева, жонка Эдуарда I, графіня Панцье. БіяграфіяДачка Фердынанда III — караля Кастыліі і Леона, і Жанны дэ Дамартэн — графіні Панцье. Дата нараджэння ўсталявана паводле апісанняў цырымоніі гадавіны пахавання (1291) — было 49 свечак, якія азначалі працягласць жыцця. Паколькі Фердынанд вярнуўся з вайны ў Андалузіі ў лютым 1241 года, то верагодна Элеанора нарадзілася ў канцы гэтага года. Прызначалася ў жонкі Цібо II — каралю Навары. Але яго маці Маргарыта дэ Бурбон у 1252 годзе разарвала гэты шлюб. У 1254 годзе брат Элеаноры Альфонс X заключыў дагавор з Генрыхам III Англійскім, сутнасць якога складалася ў тым, што сын Генрыха Эдуард ажаніцца з яго сястрай і ў пасаг атрымае сумніўныя правы кастыльскіх каралёў на паўднёвафранцузскае герцагства Гасконь. Вяселле адбылося ў Бургасе 18 кастрычніка 1254 года. Пра першыя гады жыцця Элеаноры ў Англіі практычна нічога не вядома. Падчас баронскай смуты 1260-х яна актыўна падтрымлівала інтарэсы мужа, выклікаўшы са свайго графства Панцье (атрыманага ў спадчыну ад маці) атрад лучнікаў. Падчас паланення Эдуарда трымаўся пад аховай у Вэстмінстэрскім палацы. З 1266 года, калі мяцежныя бароны былі разбіты ў бітве пры Іўшэме, Эдуард пачаў адыгрываць значную ролю ў кіраванні дзяржавай, і Элеанора як яго жонка стала лічыцца адной з важных палітычных фігур. У 1270 годзе суправаджала мужа ў крыжовы паход. Падчас аблогі Акры Эдуард быў паранены кінжалам і вырашыў вярнуцца дадому. Пара пакінула Палесціну ў верасні 1272 года і на шляху ў Англію даведалася пра смерць караля Генрыха III. Стаўшы каралевай, Элеанора суправаджала мужа ва ўсіх ваенных паходах. Падчас аднаго з іх, ва Уэльсе, у 1284 годзе нарадзіла сына Эдуарда, які там жа быў каранаваны як прынц Уэльскі. Элеанора памерла 28 лістапада 1290 года і была пахавана ў Вэстмінстэрскім абацтве. У памяць пра яе Эдуард загадаў паставіць мноства крыжоў, у тым ліку знакаміты Чарынг-Крос. ДзеціЭлеанора нарадзіла 16 дзяцей, з якіх да паўналецця дажылі шасцёра:
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia