Гарадскі арсенал (Львоў)
Гарадскі арсенал — фартыфікацыйнае збудаванне ў Львове (Украіна), пабудаванае ў 1554—1556 гадах. Помнік рэнесанснай абароннай архітэктуры. Гарадскі арсенал прылягаў да крапасных сцен Львова, рэшткі якіх бачныя з вуліцы Арсенальнай. Будынак арсенала выканана з каменя, двухпавярховы, прамавугольнае ў плане, з невялікай васьмівугольнай вежай на паўночным боку. Паводле даных даследаванняў і раскопак, праведзеных у 1970-х гадах, вежа і сцены першага паверху маюць даўнейшае паходжанне і былі пабудаваны, відаць, у XIV стагоддзі. У XVIII стагоддзі ў скляпах ільвоўскага гарадскога арсенала трымалі палонных украінскіх казакоў і гайдамакаў. У адным з казематаў знаходзілася камера катаванняў і жыллё гарадскога ката. Падчас нападу шведаў у 1704 годзе арсенал быў разбураны, але праз два гады адбудаваны наноў. Сучасная рэстаўрацыя была праведзена ў 1979—1981 гадах. З 1981 года — музей зброі «Арсенал».
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia