Глінянская брама
Глінянская брама — помнік абароннай архітэктуры позняга рэнесансу ў Львове (Украіна), частка фартыфікацый у комплексе бернардзінскага кляштара. Знаходзіцца на плошчы Мытнай. Помнік уяўляе сабой найбольш захаваны фрагмент старадаўніх фартыфікацый Львова. Уязная Глінянская брама была пабудаваны ў першай траціне XVII стагоддзя. Вежу ўзвялі ў 1618 годзе пад кіраўніцтвам інжынера Ф. Гетканта. Глінянская брама ўяўляе сабой адну з яркіх дамінант у старой частцы Львова. У заходняй частцы, разам з кляштарнымі сценамі, сцяна Глінянскай брамы ўтварае вялікі замкнёны двор у форме трохвугольніка. Узведзена з каменя і цэглы, размешчана на восі поўнач-поўдзень, у верхняй частцы зроблены байніцы. Цэнтр сцяны акцэнтаваны квадратнай у плане вежай з арачным праездам. Перад сцяной рэканструяваны старажытны роў. З процілеглага, заходняга боку сцяны рэканструяваны драўляныя галерэі. У 1976—1977 гадах была праведзена рэканструкцыя пад кіраўніцтвам архітэктараў А. Навакіўскага і К. Прысяжнага. У сцяне і вежы знаходзяцца памяшканні інстытута «Укрзахадпраектрэстаўрацыя», а ў паўночна-заходняй частцы — адміністрацыя Львоўскага гісторыка-культурнага запаведніка. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia