Гаральд ВільсанДжэймс Гаральд Вільсан, ці Уілсан (англ.: James Harold Wilson; 11 сакавіка 1916, Хадэрсфілд, Заходні Ёркшыр — 24 мая 1995, Лондан) — брытанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. 68-ы, 70-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Лейбарысцкай партыі. БіяграфіяСкончыў Оксфардскі ўніверсітэт, з 1937 выкладаў там эканоміку. У 1940—44 ва ўрадавым апараце, з 1945 член парламента, у 1947—51 міністр гандлю. 3 1952 член выканкома, з 1963 лідар Лейбарысцкай партыі. Прэм’ер-міністр у 1964—70 і 1974—76. Эканамічная праграма Г. Вільсана — жорсткія абмежавальныя меры для выхаду з фінансавага крызісу, дэвальвацыя фунта і інш. Пры ім Вялікабрытанія ўступіла ў ЕЭС, узмацніла сувязі з НАТА. Пасля трэцяй перамогі на выбарах 1976 нечакана пайшоў у адстаўку. Лічыцца адным з самых выбітных брытанскіх дзяржаўных дзеячаў XX стагоддзя. Пад яго кіраўніцтвам лейбарысты выйгралі 4 разы ўсеагульныя выбары. Меў пажыццёвы (ненаспадкаемны) тытул барона Рыво, англ. Baron Wilson of Rievaulx, кавалер ордэна Падвязкі і афіцэр Ордэна Брытанскай імперыі. Аўтар прац па эканамічных пытаннях. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia