Лейбарысцкая партыя (Вялікабрытанія)
Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі (англ.: Labour Party — Рабочая партыя) — адна з дзвюх вядучых палітычных партый у Злучаным Каралеўстве. Партыя левацэнтрысцкая, падкрэслівае патрэбу ва ўзмацненні дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку, сацыяльнай справядлівасці і ўмацаванні правоў працоўных. З 11 мая 2010 года ў апазіцыі і з’яўляецца «Вернай апазіцыяй Яе Вялікасці» (афіцыйная апазіцыя). Заснавана ў 1900 годзе як Камітэт працоўнага прадстаўніцтва; з 1906 года называецца «Лейбарысцкай». У лютым 1918 года прыняты Статут Лейбарысцкай партыі — Канстытуцыя ЛПВ. У жніўні 1918 года прыняты праграмны дакумент «Праца і новы сацыяльны парадак». Арыентацыя — сацыял-дэмакратычная, партыя звязана з прафсаюзным рухам, а таксама накіраваная на грамадскае рэгуляванне эканомікі. Упершыню прыйшла да ўлады ў 1924 годзе. Лейбарысты знаходзіліся ва ўладзе з 1997 года, калі на выбарах ім удалося апярэдзіць сваіх традыцыйных праціўнікаў, кансерватараў, на 253 мандаты. На выбарах 2001 года лейбарысты паўтарылі поспех папярэдніх выбараў. На парламенцкіх выбараў 2005 года лейбарысты атрымалі 9.562.122 галасоў і 356 мандатаў у Палаце абшчын супраць 198 у кансерватараў. Усе гэтыя выбары партыя выйграла пад кіраўніцтвам Тоні Блэра рэфарматара партыі. Блэр сышоў у адстаўку ў 2007 годзе пад ціскам грамадскасці, якая абвінавачвала яго ў развязванні іракскай вайны 2003 года. На выбарах у Еўрапарламент 2009 года Партыя заняла трэцяе месца па колькасці галасоў (2.381.760 або 15,7 %) і атрымала 13 мандатаў — удвая менш кансерватараў і столькі ж, колькі Партыя незалежнасці Злучанага Каралеўства. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн, які ўзначальваў партыю, расцаніў паражэнне лейбарыстаў на выбарах у парламент, якія прайшлі 6 мая 2010 года, як негатыўную ацэнку яго дзейнасці выбаршчыкамі. Пасля гэтага Браўн не стаў ні прэтэндаваць на пасаду лідара Лейбарысцкай партыі, ні падтрымліваць каго-небудзь з кандыдатаў. Лідар Лейбарысцкай партыі 2020 года — Кір Стармер. Вынікі партыі на парламенцкіх выбарах
Спіс лейбарысцкіх прэм’ер-міністраў[4]
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia