Чалавек, які закопвае норы
«Чалавек, які закопвае норы» (англ.: Earthstopper on the Banks of the Derwent) — карціна англійскага мастака Джозефа Райта, завершаная ў 1773 годзе. На карціне выяўлены чалавек у чырвонай куртцы, які закопвае ноччу пры святле месяца і ліхтара лісіныя норы на беразе ракі Дэрвент у Дэрбішыры. Норы закопваюцца для таго, каб у далейшым паляўнічы на ліс мог забіць звера, які не мае магчымасці схавацца пад зямлёй (верагодна, гэты закапвацель і ёсць паляўнічы; побач з ім намалявана яго сабака і конь). Знізу злева карціна падпісана надпісам J Wright P/1773. Верагодна, намаляваная мясцовасць — Чэрч Рокс (Church Rocks), на поўдні Матлока[2]. Карціна была напісана ў «італьянскі» перыяд творчасці Райта; мастак, вядомы сваёй перадачай незвычайнага асвятлення, на дадзенай карціне прамаляваў ландшафт (што раней было незвычайна для яго, так як ландшафт ён выкарыстаў раней у якасці фону для партрэтаў). У гэты перыяд тура па Італіі быў намаляваны яшчэ шэраг карцін з ландшафт амі; у працяг турнэ праца з гэтым жанрам была асабліва навострана ў карцінах аб вывяржэнні Везувія. Проціпастаўленне халоднага святла месяца і цёплага святла ліхтара, якія асвятляюць паляну, стварае на карціне асабістую прастору вакол капальніка. Карціна вельмі дэталёвая, прамаляваная ажно да латы на лапаце, асобна варта адзначыць прамалёўку лахманоў[2]. Згодна з даследчыкам творчасці Райта Бенедыктам Нікалсанам[3], гэта карціна натхніла паэта Фрэнсіса Наэля Кларка Мандзі (Francis Noel Clarke Mundy), які пазней заказаў Райта ўласны партрэт, на вершы са зборніка Needwood Forest:
Карціна выстаўлялася ў 1773 годзе і была набыта графам Філіпам Ёркам, членам Лонданскага каралеўскага таварыства і другім графам Хардвікскім; яна знаходзілася ў сям'і Ёркаў, пакуль яе не прадаў пяты граф Хардвікскі, Чарльс Ёрк[5], якога празвалі «Шампанскім Чарлі»[6] і вядомым сваёй марнатраўнасць[7]. Карціну ў 1880 годзе купіла сям'я Крысці (Christie), у якой яна знаходзілася да продажу ў 1950 годзе Скулі (Scully). У выніку карціна была набыта біёграфам Райта Бенедыктам Нікалсанам[5], які прадаў яе праз Artfond у калекцыю Музея і мастацкай галерэі Дэрбі[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia