Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў
Гаўрыла Андрэевіч Са́рычаў[3] (1763 — 11 жніўня 1831) — расійскі мараплавец, географ, гідрограф. Адмірал (1829). Ганаровы член Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1809). БіяграфіяУ 1781 годзе скончыў Марскі корпус. Праходзіў службу на Балтыйскім і Міжземным морах. У 1784 годзе праводзіў гідраграфічныя даследаванні на рэках Дняпро і Сож[3]. У 1785—1794 гадах прымаў удзел у экспедыцыі І. І. Білінгса у паўночна-ўсходняй частцы Сібіры, паўночнай частцы Ціхага акіяна. Даследаваў і нанёс на карту ўзбярэжжа Ахоцкага мора ад пасёлка Ахоцк да вусця ракі Алдома, астравы Прыбылова, Дыяміда, Святога Лаўрэнція, Святога Мацвея, усходні бераг Берынгава праліва, мыс Аляска. У 1799—1800 гг. камандаваў караблём «Масква»[4]. У 1802—1817 гг. праводзіў гідраграфічныя даследаванні па складанню марскіх карт, атласа і лоцый Балтыйскага мора і Фінскага заліва. У 1802—1806 гг. узначальваў Балтыйскую гідраграфічную экспедыцыю. У 1808 годзе ў якасці генерал-гідрографа ўзначаліў рускую гідраграфію[4]. З 1827 года галоўны камандзір Кранштацкага порта[4]. Навуковыя працыСярод апублікаваных работ Г. А. Сарычава:
і інш. ПамяцьУ гонар Г. А. Сарычава названы праліў паміж астравамі Святога Мацвея і Гала, пік на Алеуцкіх астравах, вулкан і пасёлак на востраве Матуа (Курыльскія астравы), сопка на Новай Зямлі, востраў у Чукоцкім моры каля ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і іншыя геаграфічныя аб’екты[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia