Гваздзік травянка
Гваздзік травянка[1] (Dianthus deltoides) — від кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). НазваГваздзік травянка, сардэчнік, сярдзечнік[2], іскра, некерко[3], іскаркі, палявыя слёзкі[3][4], махрэ[5][6]. АпісаннеШматгадовая шызаватая або зялёная травяністая расліна. Мае тонкае паўзучае карэнішча, якое ўтварае дзярнінкі з кветканосных і бясплодных парасткаў. Сцябло ўзыходзячае, з кароткім шурпатым апушэннем, 10—40 см вышынёй. Лісце супраціўнае, па краях і сярэдняй жылцы пакрыта жорсткім апушэннем, тупое; ніжняе — падоўжана лапаткападобнае, верхняе — лінейнае. Кветкі правільныя, двухполыя, адзінкавыя, радзей — па дзве — тры, 5-пялёсткавыя. Пялёсткі зубчастыя, чырвоныя, з кольцам пурпуровых плям. Плод — каробачка. Цвіце ў чэрвені — верасні. Утварае натуральныя гібрыды з гваздзіком барадатым (Dianthus barbatus)[7]. РаспаўсюджаннеНатуральна гваздзік травянка расце на лугах Еўропы і Заходняй Азіі[8][9][10]. Расце па ўсёй тэрыторыі Украіны ў змешаных лясах, на лугах, лясных палянах і ўзлесках. Як садовая расліна вырошчваецца па ўсім свеце. Інтрадукаваны ў Паўночнай Амерыцы[11]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia