Гельмут фон Мольтке (малодшы)
Ге́льмут Ё́ган Лю́двіг фон Мо́льтке (ням.: Helmuth Johannes Ludwig von Moltke; 25 мая 1848, Герсдорф, Германія — 18 чэрвеня 1916, Берлін) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, начальнік генеральнага штаба Германіі (1906—1914) на пачатак Першай сусветнай вайны. Таксама вядомы як Мольтке-малодшы. Пляменнік фельдмаршала графа Мольтке (яго ад’ютант з 1880). Правёў шэраг рэформ у арміі. У выніку няўдалага развіцця Плана Шліфена ў першыя месяцы вайны быў зняты з пасады начальніка генеральнага штабу і яму была даручана праца з армейскімі резервамі. БіяграфіяПрымаў удзел у франка-прускай вайне 1870—1871. З 1903 года генерал-кватэрмайстар Генеральнага штаба Германіі. Адзін з актыўных удзельнікаў развязвання Першай сусветнай вайны, пры падрыхтоўцы да якой паклаў у аснову задумы свайго папярэдніка генерала-фельдмаршала Альфрэда фон Шліфена (разгром французскай арміі галоўнымі сіламі і абарона ва Усходняй Прусіі, а потым удар па Расіі). Аднак пры разгортванні германскай арміі ў 1914 годзе аслабіў правае крыло армій Заходняга фронту, якія наносілі галоўны ўдар па Францыі, і павялічыў сілы на левым крыле, а таксама ва Усходняй Прусіі. Гэта адмоўна адбілася пры правядзенні першага этапа вайны. У час Марнскай бітвы ў 1914 годзе, будучы начальнікам генштаба і адначасова начальнікам штаба Стаўкі (фактычна галоўнакамандуючым), страціў кіраванне войскамі, што прывяло да паражэння германскіх армій на Заходнім фронце. 14 верасня 1914 года Мольтке быў адхілены ад пасады. З 1915 года назначаны намеснікам начальніка Генштаба. Памёр у 1916 годзе ў Берліне. Пасля сябе пакінуў мемуары «Успаміны-лісты-дакументы 1877—1915 гг.», дзе ўтрымліваюцца псіхалагічныя прычыны няўдачы Германіі ў жніўні-верасні 1914 года ў вайне супраць Францыі, Вялікабрытаніі і Расіі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia