Генадзь Міхайлавіч Салавей
Гена́дзь Міха́йлавіч Салаве́й (1963, Туполы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Туполы[заўв 1] Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Калі яму не было яшчэ і года, сям’я перабралася на радзіму бацькі ў вёску Качановічы Нясвіжскага раёна. Бацькі працавалі на калгаснай ферме, мама даяркай, тата — жывёлаводам. Паколькі вёска знаходзілася ўсяго за тры з паловай кіламетры ад Нясвіжа, Генадзь Салавей хадзіў у школу ў райцэнтр. Скончыў восем класаў СШ № 3 Нясвіжа, пасля вучыўся ў Смілавіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме[1]. У 1988 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Да 1992 г. працаваў на розных пасадах сельскагаспадарчых арганізацый Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Затым у гэтым жа раёне уладкаваўся на працу ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Лань», дзе з 1992 па 1999 гг. прасоўваўся па службе і стаў старшынёй праўлення кааператыва «Лань-Нясвіж», а ў 2011 г. — дырэктарам ААТ «Лань-Нясвіж». У 2011 г. Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. На працягу 2012—2018 гг. Генадзь Салавей працаваў у кіраўніцтве мясцовых органаў улады: з’яўляўся першым намеснікам, старшынёй Клецкага райвыканкама, узначальваў Нясвіжскі райвыканкам. З лістапада 2018 г. займаў пасаду першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама[2]. 29 ліпеня 2019 года прызначаны на пасаду старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. У 2020 годзе Салавей быў унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[3][4]. Улетку 2021 года вакаліст гурта «Gods Tower» Уладзіслаў Наважылаў быў прысуджаны да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (т. зв. «хіміі») за тое, што ён назваў Генадзя Салаўя «вельмі дурным парсюком» у каментарах на YouTube[5][6]. 21 снежня 2021 года Салавей быў вызвалены ад пасады старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. З 2022 года — генеральны дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната[7]. Сям’яУ шлюбе з Галінай Станіславаўнай Салавей, з якой пазнаёміўся у час вучобы ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі[1]. Жонка пражывае ў а. Лань Нясвіжскага раёна. Мае дзвюх дачок — Юлію і Дарыну[1]. Заўвагі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia