Андрэй Авяр’янавіч Куцак
Андрэ́й Авяр’я́навіч Куца́к (17 ліпеня 1903, в. Жэрдэніўка, Падольская губерня, Расійская імперыя, цяпер Гайсынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны) — 12 студзеня 1974, Мінск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Член УКП(б)[1]. БіяграфіяУ 1924 годзе скончыў Вышэйшыя педагагічныя курсы у г. Гайсыне, пасля працаваў настаўнікам[2]. У 1925—1928 гадах на службе ў РСЧА. Пасля дэмабілізацыі паступіў у Тыфліскі лесатэхнічны інстытут[2], пасля яго заканчэння працаваў на Гомельскім дрэваапрацоўчым камбінаце[1], літаральна праз тры гады стаўшы яго дырэктарам, прайшоўшы шлях ад майстра цэху і галоўнага інжынера[3]. У 1939 годзе быў абраны трэцім сакратаром Гомельскага гаркама КП(б)Б, са студзеня 1941 года — сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б па кадрах[1][3]. У жніўні 1941 — лістападзе 1942 года знаходзіўся на пасадзе сакратара Гомельскага падпольнага абкама КП(б)Б[2], узначальваў надзвычайную камісію па эвакуацыі прадпрыемстваў[3], з ліпеня 1942 года камісар групы партызанскіх атрадаў. У жніўні 1943 года быў прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б і ЦШПР на Цэнтральным фронце. Пасля вызвалення Беларусі быў зноў абраны сакратаром Гомельскага абкама КП(б)Б[2], з 1948 года — другі сакратар абкама[1]. З верасня 1952 года па студзень 1954 года працаваў старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, пасля па ліпень 1956 года быў першым намеснікам старшыні[1]. З діпеня 1956 года ў Мінску — працаваў у дрэваапрацоўчай прамысловасці: быў прызначаны міністрам утворанага Міністэрства папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР, пасля яго скасавання ў 1957 годзе працаваў начальнікам Галоўнага ўпраўлення папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларускага СНГ, затым да 1963 года быў першым намеснікам начальніка[2]. Кандыдат у члены ЦК КПБ (1940—1960)[1], дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1959)[2]. УзнагародыАндрэй Куцак узнагароджаны[3]:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia