Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў
Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў (13 жніўня 1947, Шверын, Германія — 22 красавіка 2013) — беларускі палітык і дыпламат. БіяграфіяСкончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС, членам якой з’яўляўся з 1972 па 1991 гады. Працоўны шлях пачаў майстрам аўтарамзавода ў Іркуцкай вобласці Расіі, затым працаваў у сельскай гаспадарцы Рагачоўскага раёна, узначальваў яго з 1978 па 1981 гады, быў на розных пасадах у органах КПБ. Абіраўся старшынёй Гомельскага аблвыканкама (1989—1995) і дэпутатам Вярхоўнага Савета РБ XII склікання. 1 сакавіка 1995 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы, а таксама Славацкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[2]. 17 студзеня 1997 года быў адстаўлены з гэтых пасад і адначасова зноў прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта[3]. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да красавіка 2001 года, пасля чаго падаў прашэнне аб адстаўцы па стане здароўя. З 2001 па 2009 гады Мікалай Вайцянкоў быў паслом МЗС па спецыяльных даручэннях, курыраваў на гэтай пасадзе развіццё адносін прыгранічных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны. УзнагародыЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia