Серафім Міхайлавіч Лебедзеў
Серафім Міхайлавіч Лебедзеў (2 студзеня 1904, Міхайлаў, Разанская губерня, Расійская імперыя — 30 красавіка 1988, Гомель[2][3]) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, публіцыст. БіяграфіяЧлен УКП(б) з 1927 г.[4] У верасні таго ж года прызваны на службу ў Чырвоную Армію[2]. Станам на 1941 г. (да ліпеня?) займаў пасаду 1-га сакратара Савецкага раённага камітэта КП(б)Б (Беласток)[4]. Ва ўзнагародных дакументах 1943 г. пазначаны як сакратар Беластоцкага гаррайкама КП(б)Б[5]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені-жніўні 1941 г. — старшыня Выканаўчага камітэта Гомельскага гарадскога Савета[4]. Вядома пра яго ўдзел ў арганізацыі эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей з гомельскага музея. З дапамогай камсамольцаў-энтузіястаў пад яго кіраўніцтвам на вакзал для адпраўкі ў савецкі тыл была дастаўлена 500-кілаграмовая бронзавая статуя багіні міру — скульптура ХІХ ст., якая першапачаткова знаходзілася на магіле М. П. Румянцава[6] З лютага 1942 г. працаваў па асаблівых даручэннях пры Ваенным Савеце 3-й ударнай арміі. З красавіка таго ж года — адказны арганізатар ЦК КП(б) пры Паўночна-Заходняй групе. Займаўся пашырэннем літаратуры у тыле праціўніка. Праводзіў работу па здабычы зброі і боепрыпасаў для партызанскіх атрадаў Беларусі[5]. З красавіка 1943 г. працаваў у аператыўным аддзеле Беларускага штаба партызанскага руху, займаўся пытаннямі партызанскага руху па Гомельскай вобласці, спрыяў арганізацыі баявой антынацысцкай дзейнасці на Гомельшчыне[5]. Пасля вызвалення Гомеля ад нямецкіх нацысцкіх захопнікаў займаў пасаду намесніка старшыні Выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета (лістапад 1943 — 1946 год). Паралельна з лістапада 1943 па студзень 1944 года выконваў абавязкі старшыні Выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета[4]. Станам на верасень 1945 г. быў загадачыкам Бюро пры тым жа выканкаме[7]. З сакавіка 1953 па кастрычнік 1959 года знаходзіўся на пасадзе старшыні Выканаўчага камітэта Гомельскага гарадскога Савета[4]. Памёр у 1988 г. Пахаваны на могілках «Асаўцы» ў Гомелі[3]. УзнагародыС. М. Лебедзеў узнагароджаны[4][2][7][8][5]:
Кнігі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia