Георгій Алегавіч Манастырскі
Георгій Манастырскі (нар. 12 снежня 1997, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца ізраільскага клуба «Хапаэль» з Бейт-Шэана. Клубная кар’ераВыхаванец «Гомеля», з 2013 года пачаў выступаць за дубль клуба. У пачатку 2016 года падчас адпачынку ў Ізраілі дамовіўся аб пераходзе ў хайфскі «Макабі», дзе гуляў за моладзевую каманду[2]. Пазней выступаў у другім ізраільскім дывізіёне за «Ірані» (Нешэр). У сакавіку 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком бабруйскай «Белшыны»[3]. Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У жніўні 2017 года пакінуў «Белшыну»[4] і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лакаматыва», дзе стаў трывалым іграком стартавага складу. У ліпені 2019 года пакінуў «Лакаматыў»[5], а ў жніўні стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[6]. У сезоне 2020 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з турніру. У жніўні 2021 года зноў апынуўся ў Ізраілі, папоўніўны склад клуба трэцяга дывізіёна «Цэйрэй» з Кафр-Каны, аднак ужо ў кастрычніку перайшоў у «Хапаэль» з Іксала. У снежні 2021 года перабраўся ў «Хапаэль Бней» (Арара), а ў лютым 2022 года — у «Хапаэль Бней» з Фурэйдыса. Пазней гуляў за «Хапаэль» з Мігдаль-ха-Эмека, а ў кастрычніку 2023 года далучыўся да «Хапаэля» з Бейт-Шэана[7]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2013 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia