Георгій Сцяпанавіч Сідаровіч
Георгій Сцяпанавіч Сідаро́віч[1] (21 лістапада 1903, Мінск — 6 мая 1985) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік танкавых войск (1962). БіяграфіяСкончыў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі (1937), Ваенную акадэмію Генштаба (1941). У Чырвонай Арміі з 1922 года, камандзір батарэі, кіраўнік штабу дывізіёна. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года кіраўнік штаба асобнай танкавай дывізіі, у штабе Галоўнага бранятанкавага ўпраўлення Чырвонай Арміі. З 1944 года на 1-м Прыбалтыйскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах: кіраўнік штаба механізаванага корпуса танкавай арміі. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Сталінградам, Кіевам, на Курскай дузе, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Усходне-Прускай аперацыі. З 1945 года на адказных пасадах у арміі, цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia